Дружны калектыў ДУА “Лявонавіцкі дзіцячы сад” прыняў актыўны ўдзел у суботніку па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі гэтай установы дашкольнай адукацыі.
Актыўна папрацаваўшы, мы заўважылі, што фарба белага колеру яшчэ не зрасходавана. І вось узнікла ідэя даць магчымасць нашым выхаванцам гуляць у шашкі на свежым паветры. Дружна ўзяўшыся за работу, мы зрабілі цудоўную шашачную дошку на асфальце.
Выхаванцам вельмі падабаецца гэта гульня. А зараз, калі праходзіць летняе аздараўленне і дзеці шмат часу праводзяць на свежым паветры, можна ў любую вольную хвілінку заняцца любімым відам спорту. Любыя цацкі, канструктар мы спрабавалі выкарыс-тоўваць для нашай “шашальніцы” замест шашак, галоўнае, каб для кожнага гуляючага яны былі свайго колеру або мелі адрозненне ад шашак гуляючага насупраць.
Давайце ўзгадаем: існуюць розныя тыпы шашак. Рускія, англійскія, бразільскія, італьянскія, чэшскія, міжнародныя, іспанскія і іншыя, якія адрозніваюцца колькасцю шашак і памерамі дошкі (8х8, 10х10, 12х12, 8х10 і інш.). А ў нас будуць свае, “лявонавіцкія”, шашкі. Мы нават для законных прадстаўнікоў нашых выхаванцаў аб’явілі конкурс “Самыя зручныя і цікавыя шашкі сваімі рукамі”. Спадзяёмся, што праз некаторы час пачуем імёны нашых дзяцей як лепшых прызёраў шашачных гульняў, і будзем ганарыцца імі.
Таццяна ЮНКЕВІЧ,
загадчык ДУА “Лявонавіцкі дзіцячы сад”.