Зноў па ўзнагароду ў Маскву
13.07.2018
—
Разное
|
Настаўнік пачатковых класаў Ала Валянцінаўна Ярмак прыняла ўдзел у V Міжнароднай канферэнцыі «Выхоўваем здаровае пакаленне», якая адбылася ў Маскве. Для ўдзелу ў канферэнцыі педагог была запрошана як пераможца IV Міжнароднага конкурсу для дзяцей у рамках рэалізацыі глабальнай праграмы «Здаровыя дзеці». Двойчы прыемна, што ў складзе беларускай дэлегацыі разам з Алай Валянцінаўнай былі вядомыя педагогі-навукоўцы і ўпраўленцы А. С. Грабчыкава, В. Л. Маеўская, Л. Ф. Кузняцова, якія з’яўляюцца аўтарамі вучэбна-метадычнага комплексу для правядзення факультатыўных заняткаў «По ступенькам правил здорового питания», па якіх вось ужо 4 гады працуе наш педагог. У кастрычніку 2017 года ТАА «Нестле Расія», ТАА «Нестле Фуд Казахстан» і прадстаўніцтва ТАА «Нестле Бел» у Рэспубліцы Беларусь абвясцілі аб правядзенні IV Міжнароднага конкурсу для дзяцей, якія вучацца ва ўстановах адукацыі, дзе рэалізуецца глабальная праграма «Здаровыя дзеці». Конкурс праводзіўся ў тры этапы. На першым быў прадэманстраваны відэаролік, зняты ў жанры сацыяльнай рэкламы, у якім дзеці прапагандавалі вясёлую зарадку, прысвечаную правільнаму харчаванню і здароваму ладу жыцця. На другі этап, па ўмовах конкурсу, навучэнцы склалі аўтарскую крыжаванку па літаратурных творах (казкі, вершы, апавяданні), а таксама творах народнай творчасці (прыказкі, прымаўкі) пра здаровы лад жыцця і правільнае харчаванне. Нялёгкая, але паспяховая дарога прывяла да трэцяга этапу конкурсу. Дзецям трэба было разгадаць крыжаванку, складзеную школьнікамі з Расіі і Казахстана. Па выніках трэцяга этапу былі вызначаны класы-пераможцы міжнароднага конкурсу з трох краін. Адзін клас з Рэспублікі Беларусь – гэта наш II «А» клас СШ № 2 г. Стоўбцы, адзін з Рэспублікі Казахстан – II «А» клас школы-ліцэя № 54 г. Астаны і два класы з Расіі – II «В» клас ліцэя № 6 «Парус» г. Дзяржынска Маскоўскай вобласці і I «Г» клас «Гуманітарна-юрыдычнага ліцэя № 86» г. Іжэўска. У пачатку навучальнага года ў форме тэлемоста адбудзецца фінал конкурсу паміж класамі-пераможцамі. А магчымасць для зносін педагогаў з’явілася ўжо ў сёлетнім чэрвені падчас трохдзённага падарожжа ў Маскву, якое падарыла пераможцам конкурсу кампанія «Нестле». Праграма падарожжа была напоўнена як адукацыйным, так і культурным зместам. Беларуская дэлегацыя мела магчымасць пабыць на ВДНГ і ў Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Я. Вахтангава на праглядзе спектакля «Гарачае сэрца» па п’есе А. М. Астроўскага. Ала Валянцінаўна прыняла актыўны ўдзел у прэзентацыі стэнда беларускай дэлегацыі «По ступенькам правил здорового питания». Трэба адзначыць, што ўдзельнічае ў канферэнцыі настаўніца ўжо трэці раз, а па ўзнагароду пераможцы паехала ў другі раз (першая ўзнагарода ў 2015 годзе). Педагог у час работы канферэнцыі праслухала серыю лекторыяў расійскіх аўтараў, акрэсліла для сябе новыя арыенціры ў фарміраванні асноў культуры харчавання навучэнцаў, а значыць і агульнай культуры іх здароўя. Хвалюючай была цырымонія ўзнагароджання: дыплом пераможцы конкурсу, пасведчанне Расійскай Федэрацыі аб павышэнні кваліфікацыі па праграме «Формирование основ культуры питания и здорового образа жизни у обучающихся, воспитанников образовательных организаций» і памятныя сувеніры – вынік карпатлівай і творчай працы педагога і яе выхаванцаў. Дружна ідучы па прыступках з класа ў клас і адначасова асвойваючы факультатыўны курс «По ступенькам правильного питания», Ала Валянцінаўна пры падтрымцы бацькоў навучэнцаў стараецца выхаваць у дзяцей матывацыю да здаровага ладу жыцця. Пажадаем ім далейшых поспехаў, бо здароўе – галоўная чалавечая каштоўнасць. Людміла Старавойтава, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настаўнік пачатковых класаў Ала Валянцінаўна Ярмак прыняла ўдзел у V Міжнароднай канферэнцыі «Выхоўваем здаровае пакаленне», якая адбылася ў Маскве. Для ўдзелу ў... |
|