Кантрабандысты ўцякалі ад воранаўскіх памежнікаў на прастрэленых колах
19.07.2018 11:59
—
Разное
|
Фота: gpk.gov.by Кантрабандыстаў цыгарэт затрымалі памежнікі ў Воранаўскім раёне ўначы 17 ліпеня, паведамляе Каля другой гадзіны ночы паблізу Белюнцоў памежнікі знайшлі свежыя сляды аўтамабільных шын, якія вялі ў бок літоўскай мяжы. Па слядах нарад знайшоў аўтамабіль "УАЗ". Заўважыўшы памежнікаў, кіроўца падазронага аўто паспрабаваў уцячы. Паведамляецца, што памежнікі неаднаразова патрабавалі ад кіроўцы спыніцца, але ён ігнараваў гэтыя патрабаванні. Таму памежнікі пачалі страляць па колах машыны. Але нават з прастрэленымі коламі аўтамабіль нейкі час працягваў уцякаць. Памежнікі затрымалі двух грамадзян Беларусі. У аўто знайшлі 55 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэтаў. На парушальнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне памежнага рэжыму, перамяшчэнне па тэрыторыі памежнай зоны больш за тысячу цыгарэт, замах на кантрабанду. На кіроўцу таксама склалі пратакол за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў. Абодвум мужчынам пагражаюць вялікія штрафы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gpk.gov.by Кантрабандыстаў цыгарэт затрымалі памежнікі ў Воранаўскім раёне ўначы 17 ліпеня, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. Каля другой гадзіны ночы...
|
|