Перавага – спартыўным і творчым. 21.by

Перавага – спартыўным і творчым

25.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

54-b

Камплектаваннем асабовага саставу ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях займаюцца на сур’ёзным узроўні. «Жадаючых служыць сярод моладзі шмат. Перавагу аддаём спартыўным, творчым і дысцыплінаваным», – акрэслівае крытэрыі начальнік райаддзела Валерый Ілюшын.

Пацвярджэннем такому падыходу да кадраў – кубак раёна па міні-футболе, які каманда пажарных заваёўвае ўжо другі год запар, другое месца ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па міні-футболе. Пэўным вынікам можна назваць і ўваходжанне Аляксандра Казлова ў пяцёрку лепшых камандзіраў аддзялення Мінскай вобласці па выніках конкурсу прафесійнага майстэрства.

– Калектыў райаддзела склаўся. Адбылася змена пакаленняў, – падсумоўвае Валерый Ілюшын і зазначае: – Працуем, удасканальваемся. Абнаўляем матэрыяльную базу.

– Валерый Валянцінавіч, у апошні час пра пажарную службу і яе ролю яскрава нагадвае знешняя сацыяльная рэклама. Гэта частка іміджу пажарных?

– Не толькі. Гэта і прафілактыка. У горадзе і сельскіх населеных пунктах раёна ўстаноўлены на даны момант 18 банэраў на супрацьпажарную тэматыку. «Папярэджваюць» столькі ж адзінак грамадскага і школьнага транспарту. Думаю, стаўбчане і госці горада ўжо заўважылі графіці па вуліцах Міру і Свярдлова. «Бяспечныя» малюнкі з’явіліся таксама ў дзіцячых садах (яслі-сад № № 2, 4 і 5, Коласаўскі дзіцячы сад, цэнтр дашкольнага развіцця «Вясёлка»).

Працягваецца работа па стварэнні на базе райаддзела вучэбнага цэнтра пажарнай бяспекі.

– Усё гэта робіцца ў першую чаргу для выхавання моладзі. Каб прывіць культуру бяспечнай жыццядзейнасці з малых гадоў. У гэтай справе ёсць у вас і нямала юных памочнікаў.

– З моладдзю наладжана сістэмная і эфектыўная прафілактычная работа. КВЗ, пажарны спорт, турзлёты, «Школа бяспекі» – паўсюдна мы ў «дзясятцы» мацнейшых на абласным узроўні. Нагадаю, што гімназістка Таісія Траскова атрымала дыплом ІІІ ступені на абласным конкурсе «Выратавальнікі вачыма дзяцей». У абласным палявым лагеры дыплом І ступені па валейболу – у Дзераўнянскай школы. Варта адзначыць таксама Заямнаўскую школу, Аталезскі ВПК. Увогуле расце колькасць удзельнікаў раённых спаборніцтваў, іх майстэрства. Для каманды юных выратавальнікаў пры падтрымцы спонсараў мы закупілі ў гэтым годзе спартыўныя і святочныя касцюмы.

– Падчас летніх канікулаў выратавальнікі наведваюць аздараўленчыя лагеры. Таксама яны дзяжураць у полі, таму што ў раёне пачалася гарачая ўборачная пара.

– Як і ў мінулыя гады, аказваем садзейнічанне гаспадаркам. Дзяжурства ля зернеўборачных камбайнаў ажыццяўляецца з дапамогай нашай рэзервовай тэхнікі ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа», «Вішнявецкі-агра», «Жацерава». «Вялікі Двор», «Шашкі» . Падыход павінен быць комплексны, таму нельга не звярнуць увагу кіраўнікоў сельгаставарыстваў на падрыхтоўку ўласнай водападаючай тэхнікі, аснашчанасць яе пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.

– У разгары пажаранебяспечны перыяд. Якая аператыўная абстаноўка ў раёне?

– Дзякуючы сістэме ранняга выяўлення, маніторынгу не зафіксавана пажараў у лясных масівах, на тарфяніках. Аднак за паўгоддзе ў раёне здарылася 40 пажараў – на 48 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд летась. У Стоўбцах, па вуліцы Багінскага, фіксаваўся трагічны выпадак. З задымленага дому былі эвакуіраваны чацвёра чалавек, і адзін з пацярпелых, 40-гадовы мужчына, памёр па дарозе ў бальніцу.

– Статыстыка сведчыць, што адна з асноўных прычын пажараў – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Якія метады прафілактычнай работы паказалі сябе найбольш эфектыўнымі?

– Большасць пажараў фіксуецца ў жылым сектары і звязана з курэннем, спальваннем смецця, травы і т. п. Значыць, прафілактычная работа – не проста першачарговая задача, а і наш рэзерв у рабоце з насельніцтвам. Стаўбцоўшчына – раён турыстычны, дачны, і на гэта нельга не звяртаць увагу. Практыкуюцца адпрацоўкі жылога сектару сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі. Плённая работа наладжана ва ўзаемадзеянні з дэпутацкім корпусам.    

Растлумачальная работа праводзіцца як у жылым сектары, так і на прадпрыемствах. Праводзім маніторынг усіх аб’ектаў з масавым знаходжаннем людзей. Іх у раёне каля сотні. Асаблівая ўвага – даступнасці шляхоў эвакуацыі, выкананню іншых патрабаванняў пажарнай бяспекі. Пры неабходнасці прымяняем меры адміністрацыйнага ўздзеяння, але ёсць разуменне з суб’ектамі гаспадарання і ўсе недахопы ўхіляюцца аператыўна і ў максімальным аб’ёме.

У вырашэнні пытанняў пажарнай бяспекі нельга не адзначыць граматны падыход цэнтральнай раённай бальніцы, упраўлення па адукацыі, спорце і турызму. На гэтых і іншых аб’ектах вяліся планавыя і пазапланавыя адпрацоўкі эвакуацыі з выездам тэхнікі. Упор на практычныя ўводныя быў зроблены і падчас комплексных вучэнняў з удзелам прадстаўнікоў усіх абласных службаў. Па выніках вучэнняў была выстаўлена добрая адзнака.        

У Дзень пажарнай службы хочацца павіншаваць калектыў райаддзела, ветэранаў пажарнай службы з прафесійным святам. Моцнага вам здароўя, поспехаў на службе, сямейнага ладу і дабрабыту!

Маладая змена

У юбілейны для пажарнай службы год, 165-годдзя з дня стварэння, прыйшлі служыць у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях гэтыя маладыя хлопцы. Большасць іх засталася на сваёй малой радзіме. Руслан Самахвал нарадзіўся і вырас у Мікалаеўшчыне, служыць таксама недалёка ад дому, на пажарным аварыйна-выратавальным пасту ў Любкаўшчыне. Ён ужо здаў выпрабаванні на допуск для кіравання аўтацыстэрнай. Яго аднавясковец Антон Курыла прызначаны камандзірам аддзялення на пасту ў Старыне. Нядаўна ён прыехаў з вучэбнага цэнтра і, магчыма, у сувязі з вакансіяй, яго перавядуць служыць бліжэй да дому – на пост у Кнотаўшчыну. Ілья Пялюгін ужо год як пасля арміі працуе пажарным у часці ў Стоўбцах. Тут жа, у часці, працуе вадзіцелем і Сяргей Касцюк.

Двое маладых пажарных, камандзір аддзялення Сяргей Грамыка і вадзіцель Аляксей Грыб, нясуць службу разам – на пасту ў Скамарошках. Стаўбчанін Сяргей Грамыка ўладкоўваўся з рэкамендацыяй, якую атрымаў у Паветрана-дэсантных войсках. Ён працягвае справу свайго дзядзькі – Юрыя Грамыкі, які да выхаду на заслужаны адпачынак быў у райаддзеле вадзіцелем. Аляксей Грыб родам з Навагрудка, і на Стаўбцоўшчыну прыехаў услед за сваёй дзяўчынай, урачом цэнтральнай раённай бальніцы. У выбранай прафесіі не расчараваўся, а пра ўмовы пражывання ў інтэрнаце філіяла маторнага завода сапраўды не скажаш нічога дрэннага.

Уся моладзь улілася ў дружныя калектывы сваіх падраздзяленняў, імкнецца да спорту і прафесійных вяршынь.

Гутарыла Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камплектаваннем асабовага саставу ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях займаюцца на сур’ёзным узроўні. «Жадаючых служыць сярод моладзі шмат. Перавагу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика