29 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю. 21.by

29 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

27.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны гандлёвай галіны Шумілінскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю!
Ад прафесіяналізму, кампетэнтнасці, адказнасці і  прыстойнасці    работнікаў гандлю залежыць вельмі многае. Кожны дзень вы абслугоўваеце вялікую колькасць людзей. Ваша галоўная задача – стварыць не толькі багаты выбар тавараў, але і асаблівую атмасферу,  дзякуючы якой людзі выходзілі  б з магазінаў заўсёды толькі ў добрым настроі. Увага, усмешка і  ветлівае  абслугоўванне прадаўца або кансультанта – залог задавальнення кожнага пакупніка – і мясцовых жыхароў, і гасцей Шумілінскага краю.
Для раёна мае вялікае значэнне тое, што галіна гандлю дынамічна развіваецца ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі, росту прадпрымальніцкай дзейнасці і стымулявання прыватнай ініцыятывы. Адкрываюцца новыя гандлёвыя аб’екты, пакупнікам прапануецца шырокі асартымент тавараў, здаровая канкурэнцыя гандлёвых прадпрыемстваў дазваляе стрымліваць рост цэн і павышаць якасць абслугоўвання.
Напярэдадні свята прыміце словы шчырай удзячнасці за добрасумленную працу і адданасць  абранай прафесіі.
Ад усёй душы жадаем усім вам моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні,  дабрабыту і цяпла  ў сем’ях.
Развіцця і працвітання гандлёвай галіне Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №57 ад 27.07.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю Паважаныя работнікі і ветэраны гандлёвай галіны Шумілінскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика