Люблю вас, мілыя мясціны…. 21.by

Люблю вас, мілыя мясціны…

02.08.2018 09:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паралельна з рэспубліканскай акцыяй “Лета з добрай кнігай” па ўсёй краіне актыўна праводзяцца літаратурныя мерапрыемствы, прысвечаныя і прымеркаваныя да Года малой радзімы. Не адстае ад гэтай дабрачыннасці і наша Берасцейшчына. Галоўнымі арганізатарамі і праваднікамі літа ратурных сустрэч выступаюць пісьменнікі, да якіх далучаюцца бібліятэкары, настаўнікі, выкладчыкі, работнікі культуры, асветы, кніжных крамаў.  І сустракаюцца яны з чытачамі, студэнтамі, школьнікамі ў бібліятэках, універсітэтах, школах, клубах і нават у кнігарнях.

Адным з такіх актывістаў-прапагандыстаў з’яўляецца маладая пісьменніца, настаўніца Агароднікаўскай сярэдняй школы Алёна Мікалаеўна Папко. Яна сапраўдны прафесіянал у гэтай справе. Чаму? Таму, што Бог даў ёй не адзін, а некалькі талентаў. Алёна – выдатны паэт, цудоўны празаік, публіцыст, педагог-выхавацель, цікавы суразмоўца. А да таго ж – горача любіць свой родны куточак, бацькоў-скую зямлю, матчыну мову і гэтай вялікай любоўю ахвотна дзеліцца не толькі са сваімі вучнямі, але і з усімі, хто жадае яе паслухаць.
А паслухаць ёсць што. Да прыкладу, хаця б гэты патрыятычна-філасофскі верш:

Цвіце зямля рамонкамі і мятай,

Маліннік заплятае ў жыццё.

Мне не парушыць казачнага свята,

Не наталіцца сонечнасцю дзён.

А далягляд імжыць над цішынёю

Сунічнай. І ніколі не збяднець,

Калі палі красуюць збажыною,

Калі ўзыход спяшае ружавець.

Прыйду на міг, застацца каб навечна

І любавацца дзіўнай стараной –

Звіняць лугі над Ясельдаю-рэчкай,

Зямля гудзе сівою даўніной…

Алёна Папко скончыла Агароднікаўскую сярэднюю школу і факультэт замежных моў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Працуе ў роднай школе, выкладае нямецкую і англійскую мовы. Як творчы чалавек, паэтка жыве справамі і інтарэсамі абласной суполкі пісьменнікаў. Са сваёй паэзіяй выступае не толькі перад аднавяскоўцамі, калектывамі Бярозаўскага раёна, але і знаёміць з ёю людзей абласнога цэнтра на творчых вечарынах, прэзентацыях кніг, літаратурных святах, юбілеях. Толькі за першую палову лета Алёна Папко наведала Брэст два разы і прыняла ўдзел у акцыі “Лета з добрай кнігай”. Сустрэчы з моладдзю праходзілі ў кніжных крамах “Искра” і “Дружба”.

Як сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтка прымае ўдзел і ва ўсіх рэспубліканскіх форумах і святах грамадскага аб’яднання: на з’ездах СПБ, міжнародных кніжных выставах, на свяце Дня беларускага пісьменства. Дарэчы, у гэтым годзе яно адбудзецца другога верасня на Берасцейшчыне ў г. Іванава.

Нягледзячы на малады ўзрост, Алёна Мікалаеўна – вядомая пісьменніца не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за мяжой. Яна – лаўрэат шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў у намінацыях “Паэзія” і “Проза”, пераможца раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года – 2017 Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “За межныя мовы”. З 2015 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. А самае галоўнае, Алёна – шчыры, добразычлівы чалавек, сапраўдны сябра. За гэта яе цэніць і паважае кіраўніцтва аддзялення, любяць і ганарацца сябры.

Надзея ПАРЧУК, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паралельна з рэспубліканскай акцыяй “Лета з добрай кнігай” па ўсёй краіне актыўна праводзяцца літаратурныя мерапрыемствы, прысвечаныя і прымеркаваныя да Года...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика