Аб’яўлены месячнік бяспекі
02.08.2018
—
Разное
|
У выкананне плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», зацверджанага рашэннем аблвыканкама, з 16 ліпеня па 17 жніўня, у сельскагаспадарчых арганізацыях Мінскай вобласці праводзіцца месячнік бяспекі пры падрыхтоўцы і правядзенні работ па ўборцы ўрадажаю. Аб’яўлены месячнік бяспекі «Уборачная кампанія – без траўматызму» і ў нашым раёне. Зацверджаны адпаведны план мерапрыемстваў. Мэта месячніка – забеспячэнне бяспечных умоў працы работнікам падчас правядзення жніва. У рамках раённага месячніка па ахове працы, у рэжыме відэаканферэнцыі адбыўся семінар-нарада са спецыялістамі і грамадскімі інспектарамі па ахове працы, ідэолагамі і старшынямі прафкамаў сельгаспрадпрыемстваў. Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс Колясень падкрэсліў, што падчас уборачнай кампаніі асаблівая ўвага павінна быць удзелена ахове працы. На гэтым зрабіла акцэнт і галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Магер.Дапоўнілі выступленні старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч. Аб патрабаваннях ідэалагічнага забеспячэння жніва гаварыла намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выкананне плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»,...
|
|