Кожны сам адказвае за сваю бяспеку.... 21.by

Кожны сам адказвае за сваю бяспеку...

02.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4093.jpg

 У гэтую гарачую ва ўсіх адносінах летнюю пару івацэвіцкія выратавальнікі дбаюць аб бяспецы насельніцтва. Па-ранейшаму ў полі зроку выратавальнікаў застаюцца  дамы і кватэры, дзе жывуць адзінокія састарэлыя грамадзяне, інваліды, шматдзетныя сем’і і грамадзяне, схільныя да курэння і злоўжывання спіртнымі напоямі. А менавіта прадстаўнікі апошняй катэгорыі грамадзян найчасцей і становяцца ахвярамі пажараў, якія ў народзе прынята называць “п’янымі”.

Каб такіх  пажараў было як мага меней, выратавальнікі наведваюць дамы грамадзян, якія вядуць асацыяльны вобраз жыцця: нідзе не працуюць, злоўжываюць моцнымі алкагольнымі напоямі самі і прадстаўляюць сваё жыллё для сумеснага распіцця спіртных напояў. А тут, як вядома, да вогненай трагедыі  –  адзін крок.

Інспектар ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Уладзіслава Пархомік (на здымку) правяла маніторынг шэрага жылых дамоў у райцэнтры, дзе жывуць менавіта такія грамадзяне. З гаспадарамі наведаных дамоў  былі праведзены адпаведныя пажарна-прафілактычныя гутаркі аб захаванні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі, ім уручаныя буклеты адпаведнай тэматыкі. Увага прадстаўніцы раённай службы выратавання была скіравана таксама  на стан электраправодкі і ўвогуле электраабсталявання, бо нярэдка менавіта электразабеспячэнне такіх дамоў і выклікае абаснаваную трывогу: у некага ў электрашчыце замест стандартных засцерагальнікаў устаноўдены “жучкі”, ды не простыя, а ў выглядзе балтоў і цвікоў, нажніц і адвёртак. Нярэдка такія гора-гаспадары карыстаюцца няспраўнымі і самаробнымі электрапрыборамі, што надзвычай небяспечна.

Домаўладальнікам ў чарговы раз было ўзгадана, што кожны грамадзянін павінен сам клапаціцца аб уласнай бяспецы і не падвяргаць небяспецы сваім ладам жыцця акружаючых.

Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Супрацоўнікі райаддзела па НС манітораць жылы сектар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика