Гаспадарка, багатая на “тысячнікаў”. 21.by

Гаспадарка, багатая на “тысячнікаў”

06.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бліжэй да вечара 1 жніўня на полі з яравой пшаніцай, недалёка ад вёскі Басяч віншаванні прымаў другі экіпаж “тысячнікаў” з ААТ “Пакроўскі”. Дарэчы, першы экіпаж-“тысячнік” таксама з гэтай гаспадаркі.


Павіншаваць Мікалая Міранюка і Дзмітрыя Нічыпарука прыехалі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Барташ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Лазарчук, старшыня Буховіцкага сельвыканкама Сяргей Лаўрысюк, прастаўнікі гаспадаркі. Пераможцам былі выказаны шчырыя словы падзякі  і ўручаны падарункі і грашовыя прэміі.

Хлебаробы не першы раз у лідарах.  Мікалай Міранюк ужо станавіўся лепшым камбайнерам, а ў мінулым годзе быў пераможцам у складзе маладзёжнага экіпажа. Дзмітрый Нічыпарук быў лідарам на адвозцы збожжа. У складзе новага экіпажа працаўнікі жніва не разгубілі лідарскіх якасцяў і, нягледзячы на перашкоды надвор’я, працягваюць плённа шчыраваць на полі.

Людміла ПАШКОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ аўтара (злева направа) пераможцы–“тысячнікі” Дзмітрый Нічыпарук і Мікалай Міранюк.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гаспадарка, багатая на “тысячнікаў”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика