Есть первый тысячник! Водитель ОАО «Ильюшинский» Игорь Короткий первым в районе перевёз тысячу тонн зерна. 21.by

Есть первый тысячник! Водитель ОАО «Ильюшинский» Игорь Короткий первым в районе перевёз тысячу тонн зерна

14.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На жніве-2018 вызначыўся першы пераможца раённага спаборніцтва. Вадзіцель ААТ “Ільюшынскі” Ігар Кароткі на МАЗе-555 з прычэпам першым на Ушаччыне перавёз тысячу тон зерня ад камбайнаў. Са старта ўборачнай ён захапіў лідарства і хутка “адарваўся” ад сваіх калег больш чым на 500 тон!

Ушаноўвалі перадавіка традыцыйна на збожжавых палетках. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Бярнардаўна Клімашэўская павіншавала Ігара і ўручыла дыплом, вымпел пераможцы і грашовую прэмію ў памеры 30 рублёў. У дадатак тысячнік атрымаў і кепку ад раённага аб’яднання прафсаюзаў.

І.Кароткі працуе ў сельгаспрадпрыемстве толькі другі год і да такой увагі да сябе яшчэ не прывык: “Проста старанна выконваў даручаную справу і нават не думаў, што стану першым, тым больш што на ўборачнай у кожнай гаспадарцы задзейнічаны вопытныя вадзіцелі”. Словы ўдзячнасці за добрую работу ў адрас працаўніка прагучалі і ад кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Безумоўна, парадаваліся за галаву сямейства і яго родныя – жонка і маленькая дачушка.

Тым часам працягваецца жніво і раённае спаборніцтва. Наступны этап для вадзіцеляў – 2 тысячы тон, але нават нашаму сённяшняму пераможцу гэтая лічба можа не пакарыцца, бо ў гаспадарцы засталіся няўбранымі каля 30 працэнтаў плошчаў. Пакуль чакае свайго ўладальніка і дыплом з прэміяй для экіпажа камбайна. Першапачаткова было заяўлена, што пераможцам стане той, хто намалоціць першым таксама тысячу тон. Аднак з-за невысокай ураджайнасці ўмовы перагледжаны і планка зніжана да 700 тон.

Паколькі сёлета кожная тона ўшацкім хлебаробам даецца нялёгка, райкам прафсаюза АПК вырашыў адзначыць камбайнера, які першым дасягнуў намалоту ў паўтысячы. На гэтым тыдні пяцісотую тону хутчэй астатніх намалаціў прадстаўнік гэтай жа гаспадаркі – Уладзімір Урбан. Хлебароб атрымаў ад прафсаюза сімвалічную наклейку на камбайн, а таксама кепку і майку, якія ўручыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.Шаўчэнка.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жніве-2018 вызначыўся першы пераможца раённага спаборніцтва. Вадзіцель ААТ “Ільюшынскі” Ігар Кароткі на МАЗе-555 з прычэпам першым на Ушаччыне перавёз тысячу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика