Волчо будет с водой!
14.08.2018
—
Разное
|
Пытанні, з якімі звяртаюцца жыхары раёна да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкі, трымаюцца на кантролі і вырашаюцца звычайна ў максімальна сціслыя тэрміны. Гэта пацвердзіў адзін з апошніх прыёмаў, што праводзіў ва Ушачах Уладзімір Паўлавіч. З просьбай аб будаўніцтве сістэмы цэнтральнага водазабеспячэння ў вёсцы Ваўчо да яго завітаў старэйшына М.С.Леднік. “Прыгарад” Ушач з’яўляецца даволі вялікім населеным пунктам, дзе пражывае значная колькасць працаздольнага насельніцтва. Жыхары вёскі ствараюць кааператыў па газіфікацыі, а вось у арганізацыі водазабеспячэння патрэбна садзейнічанне. У Ваўчо маецца некалькі дзясяткаў калодзежаў, але жыхары скардзяцца на недастатковасць вады ў іх у засушлівую пару года і на яе якасць. Будаўніцтва цэнтральнага водаправода – справа нятанная, бо патрэбны свідравіны, уладкаванне водазабору. У мэтах змяншэння кошту Уладзімір Паўлавіч даручыў адпаведным службам вывучыць магчымасць падачы вады з суседняга Градзянца, што і было зроблена І калі раней з гэтым пытаннем маглі б узнікнуць праблемы, то зараз – з “закальцоўкай” у адну сістэму свідравіны фізкультурна-аздараўленчага комплексу – водныя запасы павінны цалкам кампенсавацца. У выніку УП “Віцебскводаканал” за ўласны кошт распрацаваў праект будаўніцтва сістэмы цэнтральнага водазабеспячэння па дзвюх цэнтральных вуліцах Ваўчо, зараз удакладняюцца апошнія дэталі. Наступным этапам стане падрыхтоўка хадайніцтва на выдзяленне сродкаў па фінансаванні аб’екта (кошт з праектаваннем складзе каля 100 тысяч рублёў), якое У.П.Андрэйчанка паабяцаў улічыць пры фарміраванні рэспубліканскага бюджэту. Правядзенне адпаведных будаўнічых работ запланавана на 2019 год. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанні, з якімі звяртаюцца жыхары раёна да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкі, трымаюцца на кантролі і...
|
|