Каб павіншаваць лідараў жніва, наш раён наведала старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі , спорту і турызму Таццяна Філімонава. Разам са старшынёй раённага абъяднання прафсаюзаў Аленай Глекавай, старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Ставерам яна пабывала на палях дзвюх сельгасарганізацый, работнікі якіх дабіліся працоўных поспехаў.
Тысячнага намалоту збожжа дасягнуў экіпаж збожжаўборачанага камбайна з КСУП “Ніва-Барсукі” у саставе Дзмітрыя Прэнза і Уладзіміра Лебедзева. Тысячу тон збожжа перавёз ад камбайнаў вадзіцель гэтага ж сельгаспрадпрыемства Леанід Сямёнаў.
У ліку перадавікоў таксама працаўнікі ААТ “Дабаснянскае”: сямейны экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў саставе бацькі і сына Дзмітрыя і Алега Сосавых, а таксама вадзіцелі Яўген Кавалёў і Мікалай Асташоў.
Працаўнікам былі ўручаны падзячныя лісты, каштоўныя падарункі, а іх сталёвыя машыны ўпрыгожыла прафсаюзная сімволіка.
Сямейны экіпаж Сосавых
Вадзіцель Мікалай Кавалёў
Вадзіцель Яўген Кавалёў