Волка ноги кормят, или Есть ли волки на Ушаччине?
15.08.2018
—
Разное
|
“Застаўся без сваіх гадаванцаў – ваўкі з’елі некалькі авечак! Як цяпер трымаць жывёліну і самому выходзіць за межы сядзібы, калі драпежнікі ў вёску заходзяць?” – у роспачы казаў жыхар Старога Сяла Ушацкага сельсавета Фёдар Фёдаравіч Жалейка. Як адзначыў дырэктар Ушацкай арганізацыйнай структуры “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” і паляўнічы з вялікім стажам М.І.Падворны, факт знікнення жывёлы ў прыгаданым населеным пункце быў, але адназначна сказаць, што “пагаспадарыў” тут менавіта воўк, нельга. Паляўнічыя ўстанавілі ў наваколлі дзве спецыяльныя вышкі і не раз праводзілі назіранне, але драпежнік у полі зроку так і не з’яўляўся. – У зімовы час ваўка выявіць лягчэй – па слядах на снезе, затым пасля падрыхтоўчай работы зрабіць аблаву. Летам пастаянна выязджаем у паляўнічыя ўгоддзі, назіраем і ў месцах, дзе, магчыма, ёсць лясны насельнік, выкарыстоўваем тактыку “на падвыў”: на захадзе сонца падаём гук, вельмі блізкі да ваўчынага, і чакаем адказу. Калі ў радыусе кіламетра ёсць драпежнік, то ён абавязкова прыйдзе высвятляць, што за канкурэнт з’явіўся на яго тэрыторыі. Пасля паведамлення пра магчымае з’яўленне драпежніка ў Старым Сяле такую “аперацыю” арганізоўвалі і там, аднак воўк не быў выяўлены. У цэлым жа хачу адзначыць, што ў гэтай жывёліны няма адной канкрэтнай тэрыторыі пражывання і гаварыць, што драпежнік уладкаваўся ў тым ці іншым лесе або паблізу якога-небудзь населенага пункта, нельга. Воўк ніколі не знаходзіцца на адным месцы і за суткі праходзіць не менш 50-70 кіламетраў. Нездарма ж існуе выраз “ваўка ногі кормяць”, сёння ён ёсць на тэрыторыі раёна, а заўтра няма. Работу па выяўленні драпежнікаў і паляванне на іх вядзём пастаянна, нядаўна сляды ваўкоў былі заўважаны і непадалёк ад Старога Сяла Жарскага сельсавета, – расказвае Міхаіл Іванавіч. З пачатку бягучага года ўшацкімі паляўнічымі на тэрыторыі раёна здабыта 5 ваўкоў, 2 з іх – у маі- чэрвені. Нагадаем, што паляўнічыя пуцёўкі на здабычу гэтага ляснога насельніка выдаюцца бясплатна, паколькі воўк з’яўляецца непажаданым відам. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Застаўся без сваіх гадаванцаў – ваўкі з’елі некалькі авечак! Як цяпер трымаць жывёліну і самому выходзіць за межы сядзібы, калі драпежнікі ў вёску заходзяць?”...
|
|