“Яго паважалі і любілі ўсе”
20.08.2018
—
Разное
|
![]() 17 жніўня ў Бабровічах загінуў участковы інспектар міліцыі Ігар Лукашэвіч.
У мінулую нядзелю, 19 жніўня, у Целяханах прайшло пахаванне супрацоўніка Івацэвіцкага РАУС, участковага інспектара міліцыі, маёра Ігара Лукашэвіча, які загінуў у мінулую пятніцу, 17 жніўня, у вёсцы Бабровічы. У той злашчасны дзень Ігар Лукашэвіч разам з супрацоўнікам РАУС Дзянісам Сагановічам праводзілі праверку законнасці захавання зброі ў жыхароў дадзенага населенага пункта. Іх дзеянні па невядомай прычыне выклікалі агрэсію ў 57-гадовага мясцовага жыхара С. Дз., які выхапіў стрэльбу і выстраліў па міліцыянерах.
У выніку 42-гадовы Ігар Лукашэвіч атрымаў смяротнае раненне, яго 23-гадовы калега быў цяжка паранены, зараз знаходзіцца ў шпіталі МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску. Зламыснік затрыманы, ён арыштаваны, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Івацэвіцкага РАУС. Узбуджана крымінальная справа па п. 10 ч. 2 арт. 139 “Забойства чалавека ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці”.
На пахаванне Ігара Лукашэвіча ў Целяханы прыязджаў намеснік міністра МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Мікалай Мельчанка, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама, Івацэвіцкага райвыканкама.
– Ігара Лукашэвіч паважалі і любілі ўсе – за адданасць службе, за добры характар, – адзначыў выконваючы абавязкі начальніка Івацэвіцкага РАУС Сяргей Коцік. – Ён заўсёды мог працягнуць руку дапамогі, на яго заў-
сёды можна было пакласціся. Яго гібель узрушыла ўвесь райаддзел, мы смуткуем разам з роднымі людзьмі Ігара…
Аляксандр ГОРБАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 жніўня ў Бабровічах загінуў участковы інспектар міліцыі Ігар Лукашэвіч.
|
|