19 жніўня прайшло свята неглюбскага ткацтва «Кросенцы». 21.by

19 жніўня прайшло свята неглюбскага ткацтва «Кросенцы»

22.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напэўна, я не памылюся, калі скажу, што неглюбскі ручнік — фундаментальны ўзор беларускага ткацтва. А выгляд бела-чырвоных палотнішчаў проста заварожвае. У нядзелю гіпноз чырвонага арнаменту распаўсюдзіўся далёка ад меж Неглюбкі — у вёсцы прайшло свята неглюбскага ткацтва «Кросенцы», якое сабрала гасцей з усёй Беларусі і памежнай Расіі.

Прыкметна, што 19 жніўня зоркі сышліся асабістым чынам — у Неглюбцы аб'ядналіся некалькі святаў. Гэта і свята неглюбскага ткацтва, і Дзень вёскі, і, безумоўна, Яблычны Спас. А таму на пляцоўцы каля сельскага Цэнтра ткацтва яблыку недзе было ўпасці. На ўрачыстасць года прыйшлі і дзеці, і людзі сталага ўзросту. Тым больш, што тут можна было цікава правесці час — працавалі фотазоны, выставы ткацтва, некаторыя рэчы можна было набыць, для дзяцей праводзіліся майстар-класы,  гульні — і нават падсілкавацца. І гэта не кажучы пра канцэрт, падрыхтаваны супрацоўнікамі Веткаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама гасцямі свята — народным ансамблем славянскай і казачай песні «Рытмы сэрца» і народным этнраграфічным калектывам «Стаўбунскія вячоркі».


Жыццё вёскі на першы погляд ціхмянае, сціплае і ўтульнае. Прыгэтым яно настолькі мнагаграннае і глыбокае, што ў гэтай глыбіні ёсць мноства людей выбітных, з унікальным лёсам, унікальнымі асаблівасцямі, унікальным стаўленнем да свету. Некаторых з іх віншавалі са святам са сцэны.



Найперш прывітальныя словы прагучалі ў бок маладой сям'і Давідчук. Літаральна напярэдадні свята ў маладых бацькоў нарадзіўся сынок — будучае вёскі. І радаваліся гэтай падзеі ўсёй талакой.

Захоўваюць тут памяць і пра мінулае. І хоць самога Дзмітрыя Пятровіча Каўтунова на мерапрыемстве не было, імя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны гучна разлівалася па святочнай пляцоўцы. Такім жа чынам разлілося і імя даўгажыхаркі Пелагеі Фёдараўны Петрышэнка. А падарункі і пажаданні моцнага здароўя 98-гадовай бабулі перадасць яе пляменніца.

Віншаванні прымалі і залатыя юбіляры. Валянціна і Аляксандр Шавялёвы ў 2018-м адзначылі 50-годдзе сумеснага жыцця. Але найперш гэта пара вядома ў вёсцы сваёй прагай да чысціні і парадку. Сёлета іх сядзібе прысвоена званне «Дом узорнага тыпу». Старшыня Неглюбскага сельвыканкама Рыгор Кулага шчыра павіншаваў сям'ю за іх імкненне да лепшага.

Чалавекам на зямлі назвалі Мікалая Чваркова. 32 гады ён кіраваў мясцовай гаспадаркай. Ды і зараз, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, неабыякава адносіцца да лёсу роднай вёскі. Старшыні раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» выпаў гонар адзначыць гэтага Чалавека.

Намеснік старшыні раённай арганізацыі Беларускага фонда міра Вераніка Ярмак запрасіла для ўзнагароджання на сцэну настаяцеля храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца айца Фёдара. За ўнёсак у духоўнае адраджэнне Неглюбкі, высокамаральнае выхаванне падрастаючага пакалення яму — вялікая пашана і падзяка.



Слава пра неглюбскія ручнікі даўно ўжо выйшла за межы раёна. На міжнародных выставах вырабы нашых майстроў не аднойчы былі адзначаны залатымі медалямі. Не хопіць часу, каб пералічыць усе ўзнагароды, якія прывозяць неглюбчанкі дадому. А таму намеснік старшыні Веткаўскага райвыканкама Сяргей Кончыц уручыў захавальніцам неглюбскай традыцыі памятныя падарункі. Без дапамогі Ганны Васільеўны Барсуковай не абыходзіцца ні адна ткачыха. Яна — майстра па закладванні асновы і запраўцы станка. Ганна Іванаўна Каржова — распрацоўшчыца ўзораў ручнікоў, камплектаў, посцілак на філіяле мастацкай фабрыкі. Рыботы Ефрасінні Іванаўны Дзямчыхінай дэманстраваліся на выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве ў 80-х гадах. Разам з групай майстрых яна давала майстар-клас па неглюбскім напевам. Выключныя заслугі па захаванні традыцыйнага ткацтва ў Анастасіі Апанасаўны Сарасека, Анастасіі Ільінічны Чварковай, Улляны Паўлаўны Кавалёвай.



Адметнасць неглюбскага ткацтва ў тым, што гэта надзвычай жывая з'ява, якая развіваецца, набывае прадаўжальнікаў. Актыўную работу па захаванні і папулярызацыі аўтэнтычных тэхналогій вытворчасці неглюбскіх ручнікоў вядуць педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Лідзія Чарнушэвіч, дырэктар філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Пятро Цалка, кіраўнікі гуртка «Ніток» Людміла Кавалёва, Таццяна Суглоб і Алена Дзямчыхіна.



Аб тым, што ткацтва — жывое мастацтва, сведчыць некалькі неаспрэчных фактаў. Адзін з іх — выстава работ гурткоўцаў «Нітка». Спецыяльна для пачынаючых ткачоў і ткачых — Алесі Бандарэнка, Дар'і Брухавецкай, Дар'і Гаўрыленка, Марыі Гаўрыленка, Івана Гаўрыленкі, Дзіны Суглоб, Дзяніса Сечань, Насці Куліковай — Веткаўскі РК ГА «БРСМ» прыгатаваў падарункі. Пераможцамі ж конкурсу ткацкай сурвэткі сярод школьнікаў сталі Крысціна Гаршына, Улляна Зіноўева і Канстанцін Кулікоў.

Другі факт — праца летніка на базе Неглюбскага цэнтра ткацтва. Як расказаў Пятро Цалка, на працягу пяці дзён — з 15 па 19 жніўня — дзесяць чалавек з Мінска, Брэста, Гомеля, Акцябрскага спасціглі таямніцы неглюбскага ткацтва. Акрамя прыкладнога майстэрства яны спасцігалі таямніцы мясцовых песень, танцаў, гаворкі і кухні. Словам, дыхалі паветрам творчай глыбінкі Беларусі. І, надзвычай натхнёныя асаблівай атмасферай аўтэнтычнасці, выканалі некалькі неглюбскіх песень.

Выключнае па свайму каларыту і надзвычай моцнай энергетыцы свята скончылася. Удзельнікі развіталіся на два гады. Каб за гэты час была магчымасць скарыць новыя вяршыні і ў наступны раз зноў разам са сваімі сябрамі парадавацца сваім поспехам.

Ганна САРКІСЯН.

Больше фотографий с события смотрите в наших группах  Вконтакте,   Одноклассниках  и  FacebookТак же смотрите видеоматериалы с события на  Youtube.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, я не памылюся, калі скажу, што неглюбскі ручнік — фундаментальны ўзор беларускага ткацтва. А выгляд бела-чырвоных палотнішчаў проста заварожвае. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика