Журналист газеты «Полымя» познакомился с белорусскоязычным первым классом в Мире. 21.by

Журналист газеты «Полымя» познакомился с белорусскоязычным первым классом в Мире

29.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 верасня сярэдняя школа гарадскога пасёлка Мір адчыніць свае дзверы сямі хлопчыкам і дзяўчынкам, для якіх беларуская мова стане не толькі адным з прадметаў, але і асноўнай мовай навучання.


Даць свайму дзіцяці магчымасць на пачатку школьнага жыцця авалодаць беларускай мовай вырашылі жыхары Міра. Дарэчы, усяго ў гэтым годзе на Карэліччыне за парты сядуць 179 першакласнікаў.

— Я захацеў аддаць сваю дачку Аляксандру ў клас з беларускай мовай навучання таму, што сам вучыўся на роднай мове. Лічу, што кожны беларус павінен ведаць сваю мову, таму лепшы варыянт — пачынаць гэта рабіць з першага класа, — дзеліцца Яўгеній Ахрамінскі.

— На маю думку, дзіця павінна дасканала ведаць не толькі рускую, але і беларускую мову. Паколькі авалодаць роднай мовай у звычайным класе нельга, таму мы і вырашылі аддаць нашу дачку Лізавету ў клас з беларускай мовай навучання, — расказвае Алена Цюленева. — Калі ў перспектыве разглядаць вышэйшыя навучальныя ўстановы, то мы ўсё ж такі спадзяёмся, што праз адзінаццаць год у краіне з’явіцца ўніверсітэт, які будзе весці навучанне на мове Коласа і Купалы.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры і класны кіраўнік будучых першакласнікаў, якая сама вучылася ў беларускамоўным класе, лічыць, што веданне роднай мовы – абавязак кожнага.

– Жыць у Беларусі і не ведаць беларускай мовы — няправільна, — мяркуе Ірына Міхайлаўна Лапата. — Наша слова — гэта, у першую чаргу, наша спадчына. Асабіста мне становіцца вельмі цёпла на душы, калі бачу, што з паліц дзеткі бяруць беларускамоўныя кніжкі і чытаюць іх усёй сям’ёй. Мова – гэта нашы культурныя традыцыі, якія, у сваю чаргу, выхоўваюць нас і робяць людзьмі.

Дарэчы, можна смела гаварыць аб тым, што зараз у нашай краіне ідзе папулярызацыя беларускай мовы. Успомніце: яшчэ пяць гадоў назад на вуліцах амаль не было білбордаў на роднай мове. А зараз у час прагулкі можна даведацца, што “брусника” па-беларуску будзе “журавіны”, а “арбуз” – “кавун”. Не адстае ад рэкламы і тэлебачанне: значна павялічылася колькасць перадач, у якіх вядучыя размаўляюць па-беларуску. Цікавасць да нашай спадчыны расце, што, у сваю чаргу, сведчыць аб разуменні людзьмі свайго мінулага. І сапраўды, наша гісторыя наўрад ці можа пакінуць раўнадушным. Нашы продкі, змагаючыся за самае дарагое, верылі, што іх праўнукі захаваюць гэты скарб. А ў нашых з вамі руках магчымасць не толькі яго захаваць, але і памножыць, бо наша мова – гэта наша краіна. Гэта мы з вамі.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 верасня сярэдняя школа гарадскога пасёлка Мір адчыніць свае дзверы сямі хлопчыкам і дзяўчынкам, для якіх беларуская мова стане не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика