Уладзімір Бяляўскі
Аб рабоце і здабытках калектыву філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт” расказаў яго дырэктар Рыгор ДАЙНЕКА:
— Наш нешматлікі, але зладжаны калектыў сустракае сваё прафесійнае свята з дастойнымі вытворчымі паказчыкамі і цудоўным настроем. Пастаўленыя перад прадпрыемствам задачы па забеспячэнні насельніцтва раёна цвёрдымі відамі паліва выконваюцца якасна і своечасова.
З пачатку бягучага года намі рэалізавана1203,8 м2 дроў і 847 т торфабрыкету ці адпаведна 135,4% і 120% да даведзенага задання.
Філіял пастаянна працуе над паляпшэннем якасці рэалізуемых насельніцтву дроў. Напрыклад, многія нашы спажыўцы жадалі б набыць бярозавыя дровы. У вырашэнні гэтага пытання цесна супрацоўнічаем з лясніцтвамі Бабруйскага і Клічаўскага лясгасаў, і яны ідуць нам насустрач. Дастаўку нарыхтаванай драўніны на базу ажыццяўляем уласнымі сіламі, гэта дазволіла нам знізіць агульныя выдаткі і, як вынік, захаваць адпускны кошт рэалізоўваемых насельніцтву дроў на ўзроўні 2017 г.
Наша прадпрыемства працуе стабільна, рэнтабельна. Забяспечваецца рост заработнай платы членаў калектыву. За 8 месяцаў бягучага года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага, заробкі павялічыліся на 20%.
Калектыў філіяла штогод у ліку пераможцаў раённага працоўнага спаборніцтва, сярод аднатыпных предпрыемстваў вобласці. Немалая заслуга ў нашых дасягненнях — адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў кожнага члена калектыву на сваім участку работы. Асаблівыя словы ўдзячнасці — раскрыжоўшчыку Аляксандру Юхнаўцу, трактарыстам Уладзіміру Бяляўскаму і Васілю Багданаву.