У Берасці з парашутам скочыў сляпы чалавек
02.09.2018 22:48
—
Разное
|
Андрэй Ляпусцін, які з’яўляецца інвалідам не толькі па зроку, але і ў выніку трансплантацыі ныркі, скокнуў з вышыні 2800 метраў у тандэме з інструктарам аэраклуба ДТСААФ. 30 секунд тандэм знаходзіўся ў стане вольнага падання, з хуткасцю 250 км/г: – Адчуванні вельмі цікавыя. Дрэнна, што вельмі хутка, але адчуванні ўвогуле класныя. Рабяты, хто не спрабаваў, усім раю паспрабаваць. Хопіць сядзець на канапах, дзейнічайце! Андрэй Ляпусцін пазваніў у аэраклуб, як толькі пачуў рэкламу па радыё. Клуб не толькі пагадзіўся ўзяць адказнасць за скачок чалавека з інваліднасцю, але і прапанаваў прома-акцыю. Учынак Андрэя дапамае развейваць састарэлыя стэрэатыпы пра інваліднасць. У такіх людзей значна больш магчымасцей, чым прызвычаілася лічыць грамадства і яны самі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэй Ляпусцін, які з’яўляецца інвалідам не толькі па зроку, але і ў выніку трансплантацыі ныркі, скокнуў з вышыні 2800 метраў у тандэме з інструктарам аэраклуба...
|
|