Выстава Рамана Трацюка, Прастора КХ, 06.09 . 21.by

Выстава Рамана Трацюка, Прастора КХ, 06.09

03.09.2018 09:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 верасня а 19.00 Галерэя Прасторы КХ запрашае вас на адкрыцце выставы Рамана Трацюка "Супрэматычнае вяселле". Выстава пройдзе ў межах Месяца фатаграфіі ў Менску. На адкрыцці ўсе наведвальнікі Галерэі стануць удзельнікамі "вясельнага" перформанса.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news58527.php

Выстава Рамана Трацюка, Прастора КХ, 06.09


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news58527.php

Выстава Рамана Трацюка, Прастора КХ, 06.09
 Выстава Рамана Трацюка, Прастора КХ, 06.09


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news58527.php

Выстава Рамана Трацюка, Прастора КХ, 06.09

Праект "Супрэматычнае вяселле" з'яўляецца вынікам аўтарскага даследавання утылітарнай фатаграфіі ў інтернэце. У праекце сутыкаюцца эстэтыка сучаснай вясельнай фатаграфіі і самавыяўляльны дыскурс супрэматызма.

"З пункту гледжаньня супрэматыста, з’явы прадметнага паходжання не істотныя; істотным ёсць толькі ўласна пачуццё, цалкам незалежна ад атачэння, у якім яно было абуджанае. Гэтак званая “канцэнтрацыя” адчування ў свядомасці азначае, у сутнасці, канкрэтызацыю адлюстравання адчування праз рэальнае ўяўленне. Гэткае рэальнае ўяўленне ў мастацтве супрэматызма ня мае вартасці... І ня толькі ў мастацтве супрэматызма, але і ў Мастацтве наогул, таму што заўсёдная, фактычная вартасць твора Мастацтва (да якой бы “школы” ён не належыў) палягае адно толькі на выказванні адчування." (Казімір Малевіч. "Збор твораў у 5 тамах", Т.5., 1998)

У фатаграфіях з інтэрнет-аўкцыо наў, дзе прадаюцца раней ужываныя вясельныя сукенкі, мастак адкрывае для сябе абстрактныя кампазіцыі, якія ўзнікаюць ў выніку размывання асабістасцей, якія былі прадстаўлены на арыгінальных здымках.

Гэткае адначасовае ўспрыманне двух супрацьлеглых пластоў рэальнасці - абстрактнага і канкрэтнага - нараджае пачуцце кагнітыўнага дысанасу, неспакою, дзіўнасці.

Раман Трацюк нарадзіўся ў 1981 годзе ў Берасці (Беларусь). У 2004 годзе скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Познані (Польшча) па спецыяльнасці Жывапіс, а ў 2007 - па спецыяльнасці Intermedia. У 2012 атрымаў ступень доктара ў галіне выяўленчага мастацтва на факультэце Мультымедыя камунікацыі свайго alma mater. Працуе ў сферы перформансу, інсталяцыі (у тым ліку інтэрактыўнай), відэа, жывапісу, фатаграфіі, паблік арту. З'яўляецца куратарам выстаў і фестываляў сучаснага мастацтва, а таксама даследчыкам і супрацоўнікам Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Познані. У цэнтры яго прафесійных і творчых інтарэсаў - перфарматыўнасц ь, узаемадзеянне паміж мастаком і гледачом, вывучэнне іміджа і самапрэзертацыі ў мас-медыя і інтэрнеце, а таксама выкрыванне прыкметаў мастацтва ў паўсядзенным жыцці.

06.09
 Адкрыццё выставы (сустрэча з мастаком), 19:00
 Прастора КХ
 Уваход вольны

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 верасня а 19.00 Галерэя Прасторы КХ запрашае вас на адкрыцце выставы Рамана Трацюка "Супрэматычнае вяселле". Выстава пройдзе ў межах Месяца фатаграфіі ў Менску. На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика