З-за аварыі ў некаторых раёнах Мінска будуць перабоі з водазабеспячэннем. 21.by

З-за аварыі ў некаторых раёнах Мінска будуць перабоі з водазабеспячэннем

04.09.2018 15:29 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: slonves.by

З-за пашкоджання вадаправода ў Кастрычніцкім і Заводскім раёнах Мінска будуць перабоі з водазабеспячэннем. Наступствы аварыі цалкам ліквідуюць толькі да канца тыдня, інфармуе прадпрыемства "Мінскводаканал".

Адзначаецца, што здарэнне адбылося 3 верасня. Напор вады быў зніжаны ці ўвогуле адсутнічае з-за пашкоджання водавода ў вёсцы Пашковічы. Там ідуць працы "па лакалізацыі пашкоджання". А пакуль паведамляецца, што ўстановы аховы здароўя забяспечваюцца вадой бесперарыўна.

"Мінскводаканал" інфармуе, што з 4 да 9 верасня будуць праблемы з пастаўкай вады ў квартале вуліц Кальцова — Шырокая — Падольская — Усходняя — 4-ы завулак Кальцова — 3-ці завулак Кальцова. Такая ж сітуацыя там можа быць і ў тры наступныя дні. 4 верасня халоднай вады не будзе па вуліцах Дарожная, Таёжная, Сонечная, Дарожная, Паркавая, шэраг дамоў па Цэнтральнай вуліцы. Перабоі там магчымыя і ў наступныя дні.

4 і 5 верасня падобныя праблемы будуць і ў раёне праспекта Пераможцаў, 111 (зніжэнне ціску, пагаршэнне якасці водазабеспячэння). А з вечара аўторак там не будзе халоднай вады. Яна з'явіцца толькі да раніцы 6 верасня. Адзначаецца, што ў зону адключэння трапяць канькабежны стадыён, веладром, стаянка, відовішчная арэна. Перабоі могуць узнікнуць і ў раёне дамоў ад 105-га да 111-га па праспекце Пераможцаў.

Падкрэсліваецца, што на час аднаўленчых працаў у праблемныя раёны будуць падвозііць ваду ў цыстэрнах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: slonves.by З-за пашкоджання вадаправода ў Кастрычніцкім і Заводскім раёнах Мінска будуць перабоі з водазабеспячэннем. Наступствы аварыі цалкам ліквідуюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика