Выхоўваем маленькіх беларусаў
07.09.2018
—
Разное
|
Добрай раніцы, мае дарагія!Вітае сваіх маленькіх сяброў выхавацель ясляў-сада №1 у Воранаве Ірына Віктараўна Бобіна, а ў адказ пакуль часцей атрымлівае «здласте», «здатуте». Выхаванцы ясельнай групы яшчэ толькі некалькі дзён наведваюць дашкольную ўстанову, і ўжо тое, што яны ідуць на дыялог, абнадзейвае. Гэта значыць — адаптацыя пройдзе лягчэй. Паступова 2-3-гадовае маленства прывыкне да калектыву, новага распарадку і да мовы… роднай. Абедзве ясельныя групы ў гэтым садку — беларускамоўныя. Першыя былі сфарміраваны яшчэ ў 2011/2012 навучальным годзе. Патрэбная справа— Вывучэнне роднай мовы пераконвае ўсіх, што яна не толькі для вяскоўцаў, як лічыць большасць з нас: на ёй размаўляць не сорамна на вуліцах, у грамадскім транспарце, крамах і ў гарадскім пасёлку, і ў горадзе, — лічыць загадчыца дашкольнай установы Ганна Феліксаўна Кудзерка. — Галоўная роля ў далучэнні дзяцей да роднай мовы напачатку адводзіцца бацькам, затым беларускамоўнаму асяроддзю ў дзіцячым садку. Сумеснымі намаганнямі педагогаў і бацькоў у нашых групах створаны нацыянальныя куткі, аформлены стэнды беларускай нацыянальнай сімволікі і патрыятычнага выхавання. На беларускай мове праводзяцца заняткі, праходзіць мноства мерапрыемстваў і канцэртаў. Акрамя таго, кожную пятніцу ўсе выхаванцы і выхавацелі размаўляюць па-беларуску. А дзе ж пераемнасць?— Якім бы крыўдным ні быў той факт, што некаторыя бацькі з асцярогай успрымаюць беларускамоўную групу, але яны ў некаторым сэнсе маюць рацыю, — выказвае сваю думку выхавацель І.В. Бобіна. — Дзецям будзе цяжка ў школе ўспрымаць матэрыял, напрыклад, па матэматыцы, таму што ўсе класы ў Воранаўскай школе рускамоўныя. Беларуская мова ўспрымаецца як замежная. Усё ж такі павінна быць пераемнасць. У раённым аддзеле адукацыі выказваюць зацікаўленасць у стварэнні беларускамоўных класаў, але адмаўляюцца бацькі — гэта іх рашэнне. Яны ўпэўнены, што дзецям надалей беларуская мова не спатрэбіцца, тым больш што навучанне ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых установах адукацыі праходзіць на рускай мове. Але, дзеля справядлівасці, адзначым, што выпускнікі беларускамоўных сельскіх школ з гэтымі “моўнымі цяжкасцямі” спраўляюцца на дзесяць балаў. Для жадаючых вывучаць беларускую мову паглыблена дадаткова арганізоўваюцца факультатывы, платныя заняткі, профільныя класы і групы. Як праінфарміравалі ў аддзеле адукацыі, у мінулым годзе іх наведвалі 2 335 вучняў школ раёна. З педагагічнай практыкі выхавацеляўЗаняткі для дзетак ясельнага ўзросту — гэта пастаянныя гульні. Утрымаць іх увагу нават напрацягу 10 хвілін амаль немагчыма. Але Ірына Віктараўна, зазначу, удала спраўляецца — малюткі не звяртаюць ніякой увагі на чужака. Яны так захапіліся “экскурсіяй” па вясковаму дворыку, загадкамі і ўвогуле незвычайным выглядам сваёй выхавацелькі, што любімыя цацкі засталіся ў баку. Некаторыя дзеткі заахвоціліся “ролевым дыялогам”: хлопчык Янка і дзяўчынка Алеся ўжо запомнілі прывітальныя словы на беларускай мове. А як цікава было хавацца ад асенняга дожджыку не пад “зонтиком”, а пад “парасонам”! Акрамя гэтага, за паўгадзіны выхаванцы паспелі пачуць і беларускую казачку пра лясных жывёл. — Пры арганізацыі з дашкольнікамі заняткаў на беларускай мове даводзіцца выкарыстоўваць супастаўляльны метад навучання, пры якім засваенне мовы адбываецца на аснове аналізу, супастаўлення і абагульнення дзвюх моўных сістэм — беларускай і рускай. Павагу да мовы выхоўваем праз фальклор і народныя гульні, творы беларускіх пісьменнікаў для дзяцей: калыханкi, забаўлянкi, песенькi, казкi, вершы i iнш. Галоўная мэта — каб дзеці ва ўзросце 6-ці год ведалі, разумелі і адчувалі прыгажосць беларускай мовы, — зышліся ў думцы выхавацелі ўсіх садкоў райцэнтра. Дарэчы, у яслях-садах №2 і №4 ужо былі выпускі беларускамоўных груп, у якіх дзеці займаліся чатыры гады. МеркаваннеРодная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам на ёй думаць… Галіна ШЛЕМПА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрай раніцы, мае дарагія! Вітае сваіх маленькіх сяброў выхавацель ясляў-сада №1 у Воранаве Ірына Віктараўна Бобіна, а ў адказ пакуль часцей атрымлівае «здласте»,...
|
|