У канцы тыдня — пахаладанне і дажджы. 21.by

У канцы тыдня — пахаладанне і дажджы

13.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Будзёныя дні гэтага тыдня выдаліся даволі цёплымі, хоць і пахмурнымі, але абышлося без ападкаў. Пачынаючы з пятніцы метэаролагі перадаюць для Нясвіжчыны пахаладанне і дажджы.

Сёння, 13 верасня, ападкаў не прагназуецца. Паўночны вецер будзе каля 3 — 5 метраў за секунду. Тэмпература ўдзень — +20…+22 °С, ноччу — 11… 13 градусаў са знакам “+”.

У пятніцу, 14 верасня, чакаецца пахмурнае надвор’е і невялікія дажджы на працягу дня. Дзённая тэмпература панізіцца на некалькі градусаў і складзе +19…+20 °С, у начныя часы +13…+14 °С. Паўночна-ўсходні вецер — 4 — 6 м/с.

У суботу, 15 верасня, паветра прагрэецца ўжо толькі да +16…+18 °С, ноччу — 12 градусаў вышэй за нуль.  Надвор’е будзе воблачным з праясненнямі, чакаюцца і невялікія ападкі. Паўночна-ўсходні вецер — да 5 м/с.

Паказчыкі тэмпературы 16 верасня не зменяцца і будуць адпавядаць папярэдняму дню. У нядзелю нас чакае воблачнае з праясненнямі  надвор’е, але ападкаў спецыялістамі на прагназуецца. Паўночна-заходні вецер — 5 —7 м/с.

Воблачнае з праясненнямі надвор’е, без дажджу, будзе і ў панядзелак. Паветра прагрэецца да 20 градусаў цяпла удзень, а ноччу — да +13 °С. Паўднёва-заходні вецер не больш за 7 м/с.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будзёныя дні гэтага тыдня выдаліся даволі цёплымі, хоць і пахмурнымі, але абышлося без ападкаў. Пачынаючы з пятніцы метэаролагі перадаюць для
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика