Мінскія ратавальнікі выдалілі за суткі 3 асіныя гнязды — у садках і паліклініцы. 21.by

Мінскія ратавальнікі выдалілі за суткі 3 асіныя гнязды — у садках і паліклініцы

14.09.2018 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Мінскія ратавальнікі 13 верасня выдалілі тры асіныя гнязды. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца сталічнага ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.

Ратавальнікаў выклікалі ў дзіцячыя садкі ў Ленінскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы. Таксама выклік паступіў з 25-й гарадской дзіцячай паліклінікі. У адным дзіцячым садку восы зрабілі сабе гняздо пад дахам, у другім — пад аконнай шыбай. У паліклініцы іх гняздо знайшлі ў шчылінах будынка. 

Часцей за ўсё на выдаленне гнёздаў пчол, восаў або шэршняў ратавальнікаў выклікаюць ў жніўні-верасні. Да канца лета іх сем'і дасягаюць максімальнага памеру і становяцца найбольш актыўнымі. Ратавальнікі бясплатна прыбіраюць такія гнёзды ў дзіцячых садках, дамах састарэлых і інвалідаў, лякарнях ды iншых сацыяльных установах.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні ў Гродна ў дзіцячым садку восы масава пакусалі дзяцей. На месца выязджалі дзве брыгады "хуткай". Пяцёра дзяцей давялося шпіталізаваць у абласную дзіцячую лякарню.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Мінскія ратавальнікі 13 верасня выдалілі тры асіныя гнязды. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца сталічнага ўпраўлення МНС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика