Люблю цябе, мой край!. 21.by

Люблю цябе, мой край!

14.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Люблю цябе, мой край!
Люблю твае лясы, азёры, рэкі,
Вяснянак-прыдняпранак гожы стан.
Зямля мая, каханая навекі,
Ты ў нашых сэрцах, дзіўная краса.
Не знойдзеш даражэй на белым свеце
Тваіх пявучых пушчаў і гаёў.
Нясе над светам красавіцкі вецер
Хор звонкіх прыдняпроўскіх салаўёў.
Люблю, мой край, твае палі і нівы,
I твой руплівы клапатлівы люд.
Тут кожны сваёй працаю шчаслівы,
Тут родны дом мой, мой шчаслівы кут.
Па-людску тут і стрэцяць, і прывецяць,
I пачастуюць з шчодрасцю славян.
I лодку дружбы прыдняпроўскі вецер
Пагоніць у Сусветны акіян.
О, краю мой над Лоевай гарою,
Край над дняпроўскай хваляй векавой!
Тут над магілай брацкаю герояў
Стаіць салдат на варце баявой…
Алесь Кукара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Люблю цябе, мой край! Люблю твае лясы, азёры, рэкі, Вяснянак-прыдняпранак гожы стан. Зямля мая, каханая навекі, Ты ў нашых сэрцах, дзіўная краса. Не знойдзеш даражэй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика