Творчае трыа гледачоў скарыла. 21.by

Творчае трыа гледачоў скарыла

18.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

image (1)

З дня горада Гродна калектыў аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай раённай бібліятэкі вярнуўся пераможцам у абласным конкурсе самаробнай лялькі.

Падчас святкавання 890-годдзя абласнога цэнтра аматараў друкаванага слова на пляцоўцы ля тэатра лялек сабраў ІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”. Тут былі прадстаўлены розныя выставачныя экспазіцыі, у тым ліку выдавецкіх дамоў: “Звязда”, “Беларусь”, “Народная асвета” і інш. Прыцягвалі ўвагу святкуючых і цікавыя самаробныя лялькі, што змайстравалі жыхары Гродзеншчыны на абласны конкурс “Героі кніжных старонак”. Сярод іх пачэснае месца заняла праца воранаўскіх умеліцаў — кампазіцыя з казкі “Жаронцы”.


IMG_20180915_115805

Прыглянуліся журы каларытныя дзед з бабай і яркі певень, які, здавалася, вось-вось ўзмахне крыламі дый закукарэкае. Як паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу, гэтыя лялькі стварыла творчая група — загадчык аддзела Вольга Юрго, метадыст Людміла Фурман і бібліятэкар Зарына Васюкевіч. У ход пайшлі газеты, абрэзкі тканіны, на першы погляд аджыўшыя свой век рэчы. Матэрыялу было сабрана багата — справа засталася толькі за фантазіяй і, канешне ж, здольнымі рукамі. Чаго-чаго, а гэтага ў нашых зямлячак не адняць. Пэўна таму і атрымалі яны першае месца ў намінацыі “Літаратурныя героі з твораў нацыянальнай культуры”. 

Марына КАНДРАТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З дня горада Гродна калектыў аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай раённай бібліятэкі вярнуўся пераможцам у абласным конкурсе самаробнай лялькі. Падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика