У сто гадоў Ганна Арлоўская чытае на памяць Пушкіна і спявае песні
22.09.2018
—
Разное
|
У сто гадоў Ганна Арлоўская чытае на памяць Пушкіна і спявае песні
09:39 / 21.09.2018
174
Векавы юбілей адзначыла 19 верасня жыхарка Астраўца Ганна Якаўлеўна Арлоўская. Юбілярку павіншавалі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч і загадчыца аддзялення Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Валянцінаўна Сафранкова.
– Жыццё складвалася па-рознаму. І працаваць, і гараваць, і радавацца даводзілася, – гаворыць Ганна Якаўлеўна. І дадае: – Вершы і песню люблю – з імі весялей. Жанчына і ў 100 гадоў з лёгкасцю і цудоўнай інтанацыяй цытуе Пушкіна і Сурыкава, спявае народныя песні – і радуецца жыццю. – Мама нарадзілася ў Расіі, скончыла толькі тры класы, – расказвае дачка стогадовай юбіляркі Алена Арлоўская. – Але большая частка яе жыцця прайшла ў Беларусі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны яна пазнаёмілася з татам – разам з ім вярнулася на яго радзіму. Усё жыццё працавала ў калгасе: цяжка даводзілася, але спраўлялася.
У юбілейны дзень нараджэння дачка і трое сыноў, шэсць унукаў і сямёра праўнукаў жадалі матулі, бабулі і прабабулі Ганне Якаўлеўне Арлоўскай здароўя. Павіншавалі жанчыну і госці, уручыўшы кветкі ад магазіна “Жасмін” і падарунак і адрасаваўшы ёй шмат цёплых слоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Векавы юбілей адзначыла 19 верасня жыхарка Астраўца Ганна Якаўлеўна Арлоўская.
|
|