Матацыкл сутыкнуўся з грузавым цягніком: бацька загінуў, сыну адарвала нагу
23.09.2018 14:10
—
Разное
|
Фота: ДАІ У Верхнядзвінскім раёне бацька з сынам ехалі на матацыкле праз чыгуначны пераезд і ўрэзаліся ў пасажырскі цягнік. Як паведамляе Віцебская абласная ДАІ ў сваёй Бацька і сын ехалі на матацыкле да бабулі. Недзе за 40 метраў да чыгуначнага пераезду кіроўца заўважыў набліжэнне цягніка і зразумеў, што не паспее праскочыць. Тады ён затармазіў і з’ехаў на правую абочыну, дзе збіў апошні загараджальны слупок пераезду. Матацыкл урэзаўся ў састаў грузавога цягніка, які рухаўся. Кіроўца матацыкла сканаў на месцы, а яго 14-гадоваму сыну адарвала левую нагу. Хлопца даставілі ў лякарню і змясцілі ў рэанімацыю. Машыніст цягніка не заўважыў сутыкнення і паехаў далей па маршруце. У кіроўца матацыкла ўзялі неабходныя аналізы для выяўлення яго стану ў момант аварыі. Бацька і сын былі ў шлемах, мелі ўсе неабходныя дакументы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Верхнядзвінскім раёне бацька з сынам ехалі на матацыкле праз чыгуначны пераезд і ўрэзаліся ў пасажырскі цягнік. Як паведамляе Віцебская абласная ДАІ...
|
|