Тысячы хлебных тон і кіламетраў. 21.by

Тысячы хлебных тон і кіламетраў

28.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_4337 копия 2

АЛЯКСАНДР ЕЎТУХ ужо другі раз удзельнічае ў такім прадстаўнічым аграрным свяце. Ён быў удастоены запрашэння прыняць удзел у рэспубліканскіх «Дажынках», што праходзілі ў Маладзечне ў 2011 годзе, як адзін з лепшых вадзіцеляў краіны, які на невялікай машыне ГАЗ-53 перавёз найбольшы аб’ём збожжа падчас уборачнай кампаніі.
За гэтыя гады ў вытворчым жыцці Аляксандра Еўтуха адбыліся перамены. Цяпер вадзіцель сядзіць за рулём другой машыны ГАЗ -53. Яна таксама не новая, але кожная дэталь перабрана яго ўмелымі рукамі. Кіраўніцтвам сельскагаспадарчага кааператыва былі набыты новыя матор, рама, кабіна. Аляксандр Мікалаевіч сам зманціраваў дэталі, і машына атрымалася як новая, якая беражліва даглядаецца вадзіцелем. Яна не падвяла яго ў гарачы час уборкі – спрактыкаваны вадзіцель у гэтым сезоне перавёз больш за тысячу тон збожжа новага ўраджаю. Так што ў хлебным караваі краіны і яго важкі ўклад.
Нагрузка на тэхніку круглы год вялікая. Закончылася жніво, працягваюцца іншыя неадкладныя сельскагаспадарчыя работы. Сустрэліся мы з Аляксандрам Еўтухам у райцэнтры на яго шляху ў Негарэлае – ён ехаў па кампаненты для падрыхтоўкі камбікармоў. А раніцай ужо паспеў «згяняць» у Гарадзею – прывёз з цукровага камбіната жамерыны для кармлення жывёлы. Удзельнічае ў закладцы сіласу, ва ўборцы кукурузы. Пачнецца масавая ўборка цукровых буракоў – прыйдзецца вывезці з палёў не адну тону клубняў. Зімою будзе вазіць угнаенне на палеткі, сухія жамерыны на корм жывёле – і так круглы год: у дарогу, дарогу і дарогу. Хоць ён – малады вадзіцель, аднак праехаў ужо не адну тысячу кіламетраў.
Нам, канешне ж, цікава даведацца, як Аляксандр Мікалаевіч аказаўся ў Вялікім Двары. Прыехаў ён з Навагрудскага раёна, там працаваў на заводзе, дзе выраблялі алей з ільну, рапсу, сланечніку. Маладая сям’я захацела аддзяліцца ад бацькоў, з якімі пражывала. І сталі шукаць арганізацыю, якая б прадаставіла жыллё. Аб’ездзіў некалькі гаспадарак. У ААТ «Вялікі Двор» ім быў выдзелены дом. Аляксандр Еўтух працуе тут ужо дзявяты год. Яго жонца Анастасія – выхавацель мясцовага дзіцячага сада. У сям’і растуць трое дзетак, што таксама ўпрыгожвае гэтых маладых людзей і выклікае да іх павагу. Прыехалі яны з першынцам Мікітам, а ў Вялікім Двары нарадзіліся блізняты Ваня і Соня. У гэтую гаспадарку з Навагрудчыны пераехала працаваць і жыць і маці Анастасіі Вольга Дабрыян, яна працуе ў ААТ «Вялікі Двор» даяркай.
Удзел у такіх святах, як абласныя «Дажынкі», для работнікаў хлебнай нівы – гэта стымул выхоўваць сябе як гаспадароў роднай зямлі, прымнажаць здабыткі сваёй гаспадаркі, а па вялікім рахунку – і сваёй Радзімы.
Святлана ЖЫБУЛЬ
Фота Васіля ЗЯНЬКО

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
АЛЯКСАНДР ЕЎТУХ ужо другі раз удзельнічае ў такім прадстаўнічым аграрным свяце. Ён быў удастоены запрашэння прыняць удзел у рэспубліканскіх «Дажынках», што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика