Мінчанка цудам прабегла паміж машынамі і знікла, справакаваўшы аварыю (відэа)
01.10.2018 17:11
—
Разное
|
Фота: скрыншот з відэа. У Мінску жанчына справакавала ДТЗ і збегла. Здарэнне адбылося ўвечары 30 верасня на Лагойскім тракце. Відэа змясціў на YouTube Максім Цофін. На ім відаць, што жанчына перабягала праезную частку на чырвонае святло, не асабліва зважаючы на аўтамабілі. Нейкім цудам яна не патрапіла пад колы. А вось Citroen і Renault сутыкнуліся. "Я стаяла на прыпынку на Карбышава, блізка каля святлафора, калі пачула моцны ўдар: на перакрыжаванні адна машына ўляцела ў другую, — распавядае Еўрарадыё сведка здарэння. — Але раптам заўважыла, што паміж машынамі, якія едуць на зялёнае святло, перабягае дарогу жанчына ў чырвонай куртцы. То бок яна перабягала дарогу ўжо пасля таго, як загарэлася чырвонае святло для пешаходаў. Шакаваныя кіроўцы экстранна тармазілі. Кіроўца аўто, які цудам яе не збіў, выскачыў і пачаў крычаць: "Жанчына, пачакайце". Але яна ніяк не рэагавала на заклік спыніцца, перабегла дарогу і схавалася ў дварах на Цікоцкага. Яе спрабаваў спыніць таксіст, які стаяў на стаянцы на Цікоцкага, але яна не звярнула на яго ўвагу". Калі жанчыну знойдуць, яе, верагодна, могуць аштрафаваць за тое, што яна пераходзіла вуліцу на чырвонае святло, а не за тое, што яна справакавала ДТЗ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: скрыншот з відэа. У Мінску жанчына справакавала ДТЗ і збегла. Здарэнне адбылося ўвечары 30 верасня на Лагойскім тракце. Відэа змясціў на YouTube Максім Цофін. На...
|
|