Зніклую першакурсніцу Ляхавіцкага каледжа шукаюць трэці тыдзень
01.10.2018 20:06
—
Разное
|
Фота: ПВА "Анёл" Трэці тыдзень шукаюць непаўналетнюю дзяўчыну, якая знікла ў Ляхавічах, паведамляе 1 кастрычніка каля 5-й гадзіны раніцы 16-гадовую Аляксандру Мазуніну бачылі ў Мінску недалёка ад вуліцы Лапаціна. Як мяркуюць пашукавікі, дзяўчына можа знаходзіцца ў раёнах Новая Баравая, Копішча, Зялёны Луг. Аляксандра Мазуніна — ураджэнка Салігорска, вучыцца на першым курсе Ляхавіцкага аграрнага каледжа. Увечары 15 верасня яна сышла з інтэрната каледжа. Заяву пра яе знікненне ў міліцыю падаў бацька. Паведамляецца, што раней дзяўчына ўжо сыходзіла з дома. Ляхавіцкі райаддзел Следчага камітэта 29 верасня пачаў крымінальную справу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ПВА "Анёл" Трэці тыдзень шукаюць непаўналетнюю дзяўчыну, якая знікла ў Ляхавічах, паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Анёл". 1 кастрычніка каля 5-й... |
|