Мужчына ехаў у лякарню здымаць гіпс, але трапіў у ДТЗ. 21.by

Мужчына ехаў у лякарню здымаць гіпс, але трапіў у ДТЗ

02.10.2018 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

ДТЗ з кур'ёзным адценнем адбылося 1 кастрычніка каля 10-й гадзіны паблізу ад Лепеля. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

39-гадовага мужчыну, якому трэба было зняць гіпс з нагі, вёз у лякарню бацька на аўто. Перад паваротам налева ён спыніўся, каб прапусціць машыну, якая ехала ў сустрэчным напрамку. У гэты момант ззаду ў аўтамабіль, дзе везлі мужчыну з загіпсаванай нагой, стукнуўся мінівэн Honda.

У выніку пасажыру ў лякарні знялі гіпс з нагі і наклалі новы — на пашкоджанае плячо. 

ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама ДТЗ з кур'ёзным адценнем адбылося 1 кастрычніка каля 10-й гадзіны паблізу ад Лепеля. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика