З Германіі экстрадзіравалі беларуса, які палкай забіў свайго работніка. 21.by

З Германіі экстрадзіравалі беларуса, які палкай забіў свайго работніка

02.10.2018 17:17 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы на 42-гадовага ўраджэнца Слуцка. Мужчыну вінавацяць у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Як вызначыла следства, у 2012 годзе мужчына, раней судзімы за асабліва цяжкія злачынствы, стаў займацца бізнэсам: грузаперавозкі, будаўніцтва, прыдарожны сэрвіс. У 2014 годзе ён арандаваў зямельны ўчастак у Капыльскім раёне і заняўся гадаваннем жывёлы. Найманымі работнікамі ў яго былі мясцовыя жыхары, якіх ён афіцыйна на працу не афармляў. У якасці аплаты работнікам ён даваў харчаванне, спіртное, а таксама месца для часовага пражывання на ферме.

Сярод іншых у яго ў 2014-м працаваў і 57-гадовы жыхар Капыльскага раёна. Цягам тыдня мужчына жыў на тэрыторыі гаспадаркі, карміў жывёлу, а на выходныя вяртаўся да сябе ў суседнюю вёску. У ліпені 2014 года сястра знайшла яго ва ўласным доме мёртвым. Судова-медыцынская экспертыза выявіла, што мужчына памёр ад цялесных траўмаў. 

Расследаванне выявіла, што прадпрымальнік прыехаў на ферму і раззлаваўся, пабачыўшы п'янага работніка. За невыкананне даручанай працы ён стаў біць работніка палкай — больш за 40 удараў у жыццёва важныя органы. Некалькі дзён пацярпелы быў у цяжкім стане, а потым памёр.

Падчас расследавання гаспадар фермы ўцёк ад крымінальнага пераследу і быў абвешчаны ў вышук. Затрымалі яго ў Германіі, адкуль і экстрадзіравалі ў Беларусь. 

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы на 42-гадовага ўраджэнца Слуцка. Мужчыну вінавацяць у забойстве, учыненым з асаблівай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика