Лось стаў прычынай масавага ДТЗ на Кобрыншчыне. 21.by

Лось стаў прычынай масавага ДТЗ на Кобрыншчыне

03.10.2018 11:29 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

Масавая аўтааварыя здарылася 2 кастрычніка каля 19-й гадзіны ў Кобрынскім раёне Брэстчыны, паведамляе gaibrest.by

48-гадовы жыхар Бярозы на аўтамабілі "Мэрсэдэс Бенц Спрынтар" ехаў ад Брэста ў бок Мінска. На 95-м км аўтадарогі ён збіў лася і быў вымушаны спыніцца. Пры гэтым кіроўца выставіў знак аварыйнага прыпынку.

Перад гэтым самым збітым ласём спыніўся і "Фіят-Пунта", якім кіраваў 28-гадовы жыхар Жабінкі. А праз нейкі час у "Фіят" урэзаўся "Опель-Вектра", за рулём якога быў 60-гадовы жыхар Івацэвічаў. Ад удару "Фіят" выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося яго сутыкненне з аўтамабілем "ДАФ", якім кіраваў 56-гадовы жыхар Маларыты.

Пры ДТЗ траўмы атрымалі кіроўца "Фіята" і яго 25-гадовая пасажырка (была на заднім сядзенні), а таксама кіроўца "ДАФ". Усе яны былі шпіталізаваныя Кобрынскую раённую лякарню.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Масавая аўтааварыя здарылася 2 кастрычніка каля 19-й гадзіны ў Кобрынскім раёне Брэстчыны, паведамляе gaibrest.by.  48-гадовы жыхар Бярозы на аўтамабілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика