Учитель! Перед именем твоим позволь смиренно преклонить колени!. 21.by

Учитель! Перед именем твоим позволь смиренно преклонить колени!

05.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


dscn3874
Настаўнік – гэта, безумоўна, пакліканне. Выпадковыя людзі ў школе не затрымліваюцца — яны прыходзяць і сыходзяць. Застаюцца толькі адданыя педагогіцы, якія любяць сваю работу і, у першую чаргу, дзяцей. Такім чалавекам з’яўляецца настаўніца англійскай мовы вышэйшай катэгорыі СШ № 2 Алена Хілько.

Англійскую мову, тады такую незразумелую, яна палюбіла ў пятым класе. Тады ж і вырашыла, што абавязкова будзе вучыць ёй іншых. Яна мэтанакіравана ішла да сваёй мары і ў выніку паступіла ў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў.
Адразу вучыцца было вельмі складана. Пераломным момантам стала педагагічная практыка. Алене пашчасціла трапіць у сталічную гімназію да цудоўнага настаўніка-практыка. Тады і зразумела, што поспех педагога заключаецца менавіта ў практычнай арыентаванасці навучання. Яна і сёння памятае свой першы ўрок у сёмым класе той самай гімназіі, калі канчаткова ўпэўнілася, што з выбарам прафесіі не памылілася. Ёй так хацелася выкладаць, што на пятым курсе паспявала ездзіць у Докшыкую СШ № 2 і праводзіць там урокі. Працуе ў гэтай установе і зараз. Вось ужо дваццаць восем гадоў Алена Раманаўна вучыць дзяцей любові да такой зразумелай і прыгожай мовы.
Кожны яе ўрок можна назваць адкрытым. Настаўніца заўсёды імкнецца правесці 45 хвілін з карысцю: прапануе не толькі цікавыя формы работы, але і дзеліцца ўласным вопытам удасканалення маўленчых здольнасцей. Яна вельмі любіць падарожнічаць, штогод дзесьці бывае і прывозіць з паездак не толькі яркія фотаздымкі, але і цікавыя гісторыі, якія з радасцю распявядае дзецям.
Каб апынуцца сярод носьбітаў мовы, Алена Раманаўна здзейсніла сваю даўнюю мару – злётала ў туманны Лондан, дзе сустрэлася з былой вучаніцай Юляй Сімянюк. Зараз настаўніца расказвае вучням, што любая мара можа стаць рэальнасцю, калі вельмі гэтага хацець.
Выхаванцы Алены Раманаўны з’яўляюцца пераможцамі раённых прадметных алімпіяд: у мінулым годзе яе вучаніца Дар’я Пятровіч атрымала дыплом І ступені за ўдзел у раённай алімпіядзе па англійскай мове, Ульяна Гамолка і Анастасія Кіслова – дыпломы ІІІ ступені. У выніку Насця і Даша сталі студэнткамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, здаўшы ЦТ на 95 і 88 балаў адпаведна.
Педагог прывівала любоў да мовы не толькі вучням, але і ўласным дзецям: сын Іван добра валодае англійскай мовай, а дачушка Юля, да таго ж, ведае іспанскую. Абое прымяняюць свае веды ў прэстыжных фірмах сталіцы.
Алена Раманаўна жыве па прынцыпе: “Навучыць можна толькі таму, што любіш”. Яна атрымлівае сапраўдную асалоду ад вынікаў сваёй працы, бо лічыць, што працяг любога настаўніка — у яго вучнях.

Таццяна САКОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: настаўніца англійскай мовы Алена Хілько з васьмікласнікамі.
Фота аўтара.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настаўнік – гэта, безумоўна, пакліканне. Выпадковыя людзі ў школе не затрымліваюцца — яны прыходзяць і сыходзяць. Застаюцца толькі адданыя педагогіцы,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика