Біта vs бензапіла: разборка хлопцаў з Серабранкі каля кавярні ў Мінску. 21.by

Біта vs бензапіла: разборка хлопцаў з Серабранкі каля кавярні ў Мінску

08.10.2018 15:25 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кавярня "Маяк". Фота: Wikimapia

Увечары ў суботу, 6 кастрычніка, трое хлопцаў 1992 года нараджэння нешта не падзялілі з двума хлопцамі 1985 і 1987 гадоў нараджэння ля кавярні "Маяк" на вуліцы Маякоўскага ў Мінску. Слоўны канфлікт паміж кампаніямі перарос у бойку з выкарыстаннем падручных сродкаў на паркоўцы ля ўстановы. Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, усе ўдзельнікі канфлікту — жыхары мікрараёна Серабранка.

Пасля разборкі яе ўдзельнікі пачалі тэлефанаваць сваякам. На дапамогу маладзейшай кампаніі прыехаў бацька аднаго з хлопцаў. Ён дастаў з машыны біту і ўдарыў ёю крыўдзіцеля сына. Той у адказ дастаў са свайго аўтамабіля бензапілу, якой паспрабаваў адпудзіць апанентаў. Гэта спрацавала. На шчасце, ён нікога не парэзаў.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў інцыдэнту. Праводзіцца расследаванне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кавярня "Маяк". Фота: Wikimapia Увечары ў суботу, 6 кастрычніка, трое хлопцаў 1992 года нараджэння нешта не падзялілі з двума хлопцамі 1985 і 1987 гадоў нараджэння ля кавярні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика