Калі пешаход знянацку выскачыў на дарогу, на кім будзе віна за аварыю?
15.10.2018 14:36
—
Разное
|
Ілюстрацыйнае фота. Вялікага шуму ў Мінску нарабіла аварыя на Лагойскім тракце, калі жанчына выбегла на дарогу на чырвонае святло і справакавала сутыкненне “Сітраэна” і “Рэно”. Кіроўца “Сітраэна”, каб не збіць яе, перастроіўся са сваёй паласы і экстранна затармазіў. Кіроўца “Рэно” не паспеў зрэагаваць на гэты манеўр. Адны паспяшаліся ўскласці віну за аварыю на кіроўцаў, іншыя — на пешахода, якая паспела збегчы з месца ДТЗ. Як яно было насамрэч, пакажа экспертыза. А пра тое, якая агульная практыка ў такой сітуацыі, Еўрарадыё запыталася ў адваката Сяргея Іванова. “Згодна з правіламі, а менавіта з пунктам 87.2 ПДР, кіроўца, ўбачыўшы перашкоду на сваёй паласе руху, павінен прыняць тэрміновыя меры да зніжэння хуткасці транспартнага сродку аж да поўнага спынення. Іншае пытанне: калі б ён пачаў тармазіць з таго моманту, калі ўзнікла небяспека, ці меў бы ён тэхнічную магчымасць спыніцца? Вось на гэтае пытанне павінны адказаць супрацоўнікі ДАІ, якія праводзяць праверку [абставін аварыі на Лагойскім тракце]”. Еўрарадыё: Даволі шмат здарэнняў адбываецца, калі кіроўцы пачынаюць тармазіць, але ўсё адно збіваюць пешаходаў. Кіроўцу ў такім выпадку вельмі часта прыцягваюць да крымінальнай адказнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота. Вялікага шуму ў Мінску нарабіла аварыя на Лагойскім тракце, калі жанчына выбегла на дарогу на чырвонае святло і справакавала сутыкненне...
|
|