Беларускі парапланерыст упаў на гару ў Крыме (фота). 21.by

Беларускі парапланерыст упаў на гару ў Крыме (фота)

23.10.2018 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота прэс-службы крымскага МНС.

Беларускі парапланерыст упаў на гару Кляменцьева ў Крыме. Малады чалавек атрымаў шматлікія траўмы. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы ў Феадосіі.

Як піша "Рэспубліка", здарэнне адбылося яшчэ ў пятніцу. 26-гадовы грамадзянін Беларусі, ураджэнец Светлагорска Мікіта Сухавенка, які цяпер жыве ў Разані, лятаў на параплане, а пасля трапіў у штопар. Параплан моцна раскруціўся і ўпаў на паўднёвым схіле гары. Відавочца здарэння патэлефанаваў ратавальнікам. Беларусу аказалі першую меддапамогу на месцы і даставілі ў Феадосію ў траўматалогію гарадской бальніцы. Ён знаходзіцца ў свядомасці. У маладога чалавека страсенне галаўнога мозгу, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пашкоджаны шыйны аддзел.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота прэс-службы крымскага МНС. Беларускі парапланерыст упаў на гару Кляменцьева ў Крыме. Малады чалавек атрымаў шматлікія траўмы. Цяпер ён знаходзіцца ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика