В ДЮСШ прошёл турнир по дзюдо памяти С.Соснина
29.10.2018
—
Разное
|
Ва Ушацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе шануюць памяць аб сваіх былых работніках, трэнерах, якія заўчасна пайшлі з жыцця. Ужо і за межамі краіны вядомы турнір па дзюдо памяці С.А.Шэдзько, сталі традыцыйнымі і спаборніцтвы, якія праводзяцца ў гонар С.Г.Сасніна. Апошнія праходзілі тыдзень таму на базе нашага фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Як расказала нам трэнер ДЮСШ Святлана Мікалаеўна Фядосенка, да ўдзелу ў іх запрашаліся маленькія спартсмены з некаторых суседніх раёнаў і з Віцебска, але да “Юнацтва-Ушачы” ў суботу дабраліся толькі госці з абласнога цэнтра. Затое прыехала іх больш трох дзясяткаў і памерацца сіламі ўшачанам 2010-2011 і 2008-2009 гадоў нараджэння было з кім. Тым больш што асобныя віцябляне выдзяляліся тэхнікай і ўзроўнем падрыхтоўкі. “Папярэджвалі ж калег, што турнір для пачынаючых, – зазначала С.М.Фядосенка. – Але нічога, характар загартоўваецца ў паядынках з моцнымі сапернікамі”. Неўзабаве зала барацьбы стала нагадваць разварушаны вулей – заставалася толькі дзіву давацца, адкуль у малых гарэз пасля ўпартых паядынкаў яшчэ хапала моцы сваволіць, а на падтрымку сваіх сяброў яны, здаецца, трацілі сіл больш, чым на ўласную барацьбу. Юны ўзрост удзельнікаў спаборніцтваў забяспечыў вельмі яркія эмоцыі – слёзы на вачах былі як ад пройгрышаў, так і перамог. Прычым, і ў спартсменаў, і ў бацькоў, якіх у выхадны дзень пахварэць за сыноў і дачок сабралася багата. Многія з іх ва ўзроставай групе 2010-2011 гадоў атрымалі ў гэты дзень свае першыя ў жыцці ўзнагароды, бо толькі пачалі займацца дзюдо. Трэція месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Руслан Шаўчэнка, Максім Паршонак, Данііл Масладудаў, Руслан Аляксееў, Леанід Казьянін, Данііл Шайтар, Міхаіл Падворны, Мацвей Пацэйка, Раман Ардынскі, Кацярына Рубанік, Аляксандра Міхаль і Паліна Крупеня, “срэбра” заваявалі Севасцьян Аўдошка, Ян Сурмін і Улада Цюкала, пераможцамі сталі Мацвей Кандрацкі, Яфім Ігнатовіч, Карына Лецкая і Алена Бука. У старэйшай узроставай групе спаборнічалі больш вопытныя хлопчыкі і дзяўчынкі, калі такімі можна назваць тых, хто займаецца дзюдо год-два. Сярод ушачан “бронзай” адзначыліся Уладзімір Красільнікаў, Каміла Первянёнак, Арсеній Глінскі і Паліна Пацэвіч, другія месцы на рахунку Яўгена Крыскевіча і Вікторыі Харак, а перамогамі скарбонку асабістых дасягненняў папоўнілі Сяргей Жарнасек, Яўген Карэйша, Павел Шакута і Арына Маркевіч. Праводзіліся і спаборніцтвы ў абсалютнай вагавой катэгорыі. Тут ушачанам не ўдалося заняць першую прыступку – Данііл Пранік стаў трэцім, такі ж вынік, атрымаўшы па другім медалі за дзень, паказалі Павел Шакута, Алена Бука і Арына Маркевіч, а Арсеній Глінскі да “бронзы” дадаў “срэбра”. Нашых юных дзюдаістаў да стартаў рыхтавалі Святлана Мікалаеўна Фядосенка, Вера Васільеўна Кіліна і Канстанцін Валер’евіч Дук, якія працавалі суддзямі. І хаця, вядома, хваляваліся за сваіх выхаванцаў, але ацэньвалі іх справядліва і ўзнагароды дасталіся сапраўды мацнейшым. Д.Раманоўскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Ушацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе шануюць памяць аб сваіх былых работніках, трэнерах, якія заўчасна пайшлі з жыцця. Ужо і за межамі краіны вядомы турнір...
|
|