Ушачские дорожники работают не только на территории своего района. 21.by

Ушачские дорожники работают не только на территории своего района

29.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калектыў дастойны – дзеяздольны

Рамонт, будаўніцтва і абслугоўванне дарог – справа, якая была і будзе актуальнай у любыя часы і ў любым грамадстве. Яе значнасць ілюструе і зацверджаная летась Дзяржаўная праграма па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2017-2020 гады. У рамках яе рэалізацыі запланавана ўзвядзенне ці паляпшэнне стану каля 8000 кіламетраў дарог, соцень мастоў і іншых збудаванняў, што патрабуе больш пяці з паловай мільярдаў рублёў укладанняў. Менавіта з ходу выканання на Ушаччыне той часткі праграмы, якая датычыцца мясцовых дарог, і пачаў свой расказ пра справы прадпрыемства дырэктар філіяла “Ушацкае ДРБУ-105 КУП “Віцебскаблдарбуд” Аляксандр Уладзіміравіч ПЯЧКОЎСКІ.

– Па выніках дзейнасці нашага філіяла за 8 сёлетніх месяцаў выручка ад выкананых работ склала 1752 тысячы рублёў – і гэта 166,7 працэнта да адпаведнага леташняга паказчыка. Такі рост абумовіла наяўнасць аб’ектаў, работы на якіх вяліся менавіта па Дзяржпраграме. З пачатку сезона нашым філіялам зроблена нямала: праведзены бягучы рамонт 6,2 кіламетра дарогі ад трасы Ушачы-Вілейка да Кубліч, а таксама 800-метровага ўчастка ад аграгарадка ў напрамку Бычкоў, дзе ўкладзены новы верхні слой асфальту, прыведзены ў парадак абочыны. Зроблены капітальны рамонт 1,8 кіламетра дарогі Ушачы-Мосар-Немірова: на былой гравійцы з’явілася асфальтабетоннае пакрыццё. Адрамантаваны таксама пад’езд ад аўтадарогі Ушачы-Лепель да Ільюшына, працягласць якога 1,9 км. Акрамя гэтага правялі асфальтаванне тэрыторыі ля будынка новай пажарнай часці, вялікі комплекс работ выкананы на пад’ездзе да Павулля, шмат зроблена па абкосе абочын ад баршчэўніку. Працавалі і за межамі раёна: работнікі філіяла займаліся ўстаноўкай бартавога каменю на будаўніцтве АЭС у Астраўцы, зараз жа брыгада нашых дарожных рабочых праводзіць добраўпарадкаванне ў пасёлку Балбасава на Аршаншчыне.

Забяспечанасць аб’ектамі паўплывала на зарплату, якая выплачвалася своечасова, а яе рост за 8 месяцаў у параўнанні з леташнім перыядам склаў 105 працэнтаў.

Такім чынам, бягучы год можна лічыць даволі плённым, а ці ёсць перспектывы на будучы?

– Канечне. Мяркуем, што будзе працягнута работа на распачатых сёлета дарогах на Немірова і Бычкі, ёсць у планах і бягучы рамонт 9-кіламетровага ўчастка трасы Полацк-Варонічы- Ушачы.

Будаваць значныя аб’екты – гэта важна, але ж сельскіх жыхароў найперш клапоціць стан дарог да іх вёсак…

– Вядома ж, не забываемся мы і пра абслугоўванне мясцовай дарожнай сеткі, агульная працягласць якой па раёне – 606 кіламетраў. Трэба адзначыць, што рабіць гэта своечасова і якасна нам вельмі няпроста з-за сціплага фінансавання і зношанасці тэхнікі – на жаль, парк філіяла практычна не абнаўляецца на працягу некалькіх год. Канечне, мы стараемся, каб колькасць скаргаў на стан дарог не павялічвалася, але і ўшачан заклікаем з разуменнем ставіцца да таго, што нашы магчымасці небязмежныя, і ў адзін момант адрамантаваць, прагрэйдзіраваць і расчысціць усе дарогі немагчыма, таму найперш накіроўваем тэхніку на тыя, дзе ходзяць рэйсавыя і школьныя аўтобусы.

На прадпрыемстве Вы два з паловай месяцы. Паспелі скласці ўяўленне пра новае месца работы?

– Часу на раскачку не было, а ўвайсці ў курс спраў дапамог калектыў філіяла, які сустрэў вельмі добразычліва. Спадабаўся і Ушацкі раён, які, прынамсі, і не быў для мяне чужым, бо большую частку жыцця правёў на суседняй Лепельшчыне, дзе сем апошніх год узначальваў планава-вытворчыя сектары дарожных прадпрыемстваў. За невялікі час, пакуль кірую філіялам, ужо паспеў ацаніць высокі прафесіяналізм сваіх падначаленых, дух таварыства і згуртаванасці, які пануе ў ДРБУ-105. Сярод самых надзейных і адказных работнікаў трактарыст Сяргей Віктаравіч Аўдошка, які да сёлетняга свята адзначаны Ганаровай граматай Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама, старшы майстар Андрэй Міхайлавіч Агіевіч і вадзіцель Дзмітрый Васільевіч Шаўчэнка, якім аб’яўлена Падзяка Генеральнага дырэктара КУП “Віцебскаблдарбуд”, вядучы бухгалтар філіяла Зоя Сцяпанаўна Ільінова, якой сёлета прысвоена званне “Ветэран працы”. Сумленна ставяцца да абавязкаў і многія іншыя работнікі. Адным словам, калектыў дастойны і дзеяздольны, з якім можна вырашаць самыя складаныя вытворчыя задачы, рабіць ушацкія дарогі лепшымі, а жыццё людзей – больш якасным.

Гутарыла Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калектыў дастойны – дзеяздольны Рамонт, будаўніцтва і абслугоўванне дарог – справа, якая была і будзе актуальнай у любыя часы і ў любым грамадстве. Яе значнасць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика