У адзіны дзень аховы працы прадстаўнікі ўлады наведалі дзяржаўнае прадпрыемства “Саўбел 2016”
09.11.2018
—
Разное
|
9 лістапада, у адзіны дзень аховы працы па тэме: “Забеспячэнне бяспекі працы падчас работ павышанай небяспекі”, начальнік аддзела па працы і працоўных адносінах райвыканкама Алена Харужык, галоўны спецыяліст гэтага аддзела Галіна Сухадольская і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталь Івашка наведалі дзяржаўнае прадпрыемства “Саўбел 2016”.
З жывёлаводамі гэтай гаспадаркі, паколькі сёлета на адной з ферм адбыўся няшчасны выпадак, была праведзена гутарка аб бяспечных умовах працы, названы найбольш частыя прычыны выпадкаў траўміравання работнікаў на вытворчасці ў раёне, вобласці і рэспубліцы.
Жывёлаводы слухаюць інфармацыю.
Аб больш жорсткіх падыходах да дысцыпліны ў гаспадарцы расказвае дырэктар ДП “Саўбел 2016” Анатоль ШАФАРЭНКА.
Галоўны спецыяліст па ахове працы і працоўных адносінах райвыканкама Галіна СУХАДОЛЬСКАЯ правярае дакументацыю на мехстане “Вішнева”.
На санітарна-бытавыя ўмовы звяртае ўвагу начальнік аддзела па працы і працоўных адносінах райвыканкама Алена ХАРУЖЫК.
Агляд тэрыторыі мехстана. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 лістапада, у адзіны дзень аховы працы па тэме: “Забеспячэнне бяспекі працы падчас работ павышанай небяспекі”, начальнік аддзела па працы і працоўных адносінах... |
|