Фатографа Свабоднага тэатра збіў кіроўца аўтобуса ECOLINES
11.11.2018 18:27
—
Разное
|
Сведкі інцыдэнту сцвярджаюць, што менавіта гэты чалавек напаў на фатографа Мікалая Купрыча. Фота: facebook.com/nikolai.khalezin Фатографа Свабоднага тэатра Мікалая Купрыча збіў кіроўца аўтобуса ECOLINES, што ішоў рэйсам з Кіева ў Мінск. Пра гэты інцыдэнт паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік тэатра Мікалай Халезін. Паводле Халезіна, Свабодны тэатр быў у Кіеве на гастролях і вяртаўся адтуль у Мінск. Купрыч здымаў матэрыял для фільма пра тэатр. Калі аператар падышоў да рэйсавага аўтобуса, які ішоў у Мінск, кіроўца паглядзеў на камеру на плячы ў Купрыча і заявіў, што не пусціць яго ў салон. “На пытанне “чаму?” кіроўца проста парваў квіток. Мікалай уключыў камеру і спытаў, на падставе чаго яго не пускаюць у аўтобус. Кіроўца разбіў яму камеру, а затым збіў, пашкодзіўшы галаву”, — Пасля гэтага аўтобус з’ехаў, а пацярпелы аператар выклікаў паліцыю. Купрыча адвезлі ў аддзяленне Галасееўскага раёна Кіева, дзе ён склаў заяву. Кампанія ECOLINES між тым адмовілася падаваць прозвішча кіроўцы, які ажыццяўляў рэйс з Кіева ў Мінск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сведкі інцыдэнту сцвярджаюць, што менавіта гэты чалавек напаў на фатографа Мікалая Купрыча. Фота: facebook.com/nikolai.khalezin Фатографа Свабоднага тэатра Мікалая Купрыча...
|
|