У Азербайджане "выганялі дэманаў" і забілі да смерці 25-гадовага мужчыну. 21.by

У Азербайджане "выганялі дэманаў" і забілі да смерці 25-гадовага мужчыну

13.11.2018 15:19 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Прэс-служба МУС Азербайджана

У горадзе Шабран, у Азербайджане забілі да смерці 25-гадовага псіхічна хворага. Там у здымнай кватэры было знойдзена цела жыхара Баку Мурада Салтанава.

У выніку следчых і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што злачынства здзейснена 6 асобамі. Усе яны былі дастаўлены ў аддзяленне паліцыі ў якасці падазраваных.

Падчас папярэдняга следства затрыманыя прызналі свае злачынныя дзеянні. Яны нібыта лячылі Салтанава на хаце рознымі спосабамі народнай медыцыны, нанеслі яму цяжкія цялесныя пашкоджанні, збіваючы гранатавымі прутамі пад выглядам выгнання злых сіл, пасля чаго ён сканаў. Было ўстаноўлена, што Салтанаў раней у Баку таксама атрымліваў "лячэнне" аналагічным спосабам, аднак пасля апошняга падобнага "сеансу" стан яго здароўя рэзка пагоршыўся.

У сваіх паказаньнях паліцыі затрыманыя паведамілі, што правялі над Салтанавым два сеансы "лячэння", другі сеанс доўжыўся 40 хвілін. Па іх словах, Салтанаў памёр ад пашкоджанняў пасля 40-хвіліннага збіцця гранатавымі прутамі.

meydan.tv

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Прэс-служба МУС Азербайджана У горадзе Шабран, у Азербайджане забілі да смерці 25-гадовага псіхічна хворага. Там у здымнай кватэры было знойдзена цела жыхара...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика