Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

22.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

На мінулым тыдні мясцовы жыхар паведаміў, што невядомая асоба праз інтэрнэт с выкарыстаннем сацыяльнай сеткі выкрала з яго карт-рахунку 844 руб.; у другога земляка выкралі карту растэрміноўкі, з разліковага рахунку якой знялі 845 руб. У бальніцу Бабруйска шпіталізавана асіпаўчанка, якая пацярпела ад сужыцеля. 16 лістапада ў в. Азярышча раней не судзімы мужчына абліў сужыцельку бензінам і пагражаў падпаліць. 700 бутэлек гарэлкі расійскай вытворчасці і 240 л спіртаўтрымліваючай вадкасці канфіскавана АБЭЗ і АДАI з аўтамабіля бабруйчаніна. Праводзіцца праверка па факце ўзгарання 18 чысла ўваходных дзвярэй дома ў зав. Завадскім.

РАСК

З прыватнага дома ў Пратасевічах выкрадзены мабільны тэлефон і зварачны апарат.

У ноч на 13 лістапада  27-гадовая нецвярозая асіпаўчанка нажом нанесла цялесныя пашкоджанні 49-гадоваму мужчыне.

У Лапічах пры правядзенні рамонтных работ з казырка пад’езда жылога дома скрадзена 19 трубак руберойду коштам 1000 руб.

Раней судзімы непрацуючы жыхар райцэнтра ўвечары 13 чысла паблізу крамы “Крыніца” адкрыта выкраў у гараджанкі 100 руб.

ДАI

Адбылося 19 дарожна-транспартных здарэнняў. Папярэджана 145 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 62 пешаходы і веласіпедысты, якія ў цёмны час сутак знаходзіліся на неасветленых дарогах без святлоадбіваючых элементаў.

РАНС

16 лістапада ў в. Вялікая Гарожа ў выніку пажару жылога дома загінуў 62-гадовы гаспадар. У той жа дзень на аўтадарозе Мінск-Гомель каля в. Малая Гарожа агнём знішчаны маторны адсек аўтамабіля. 18 чысла ў в. Смык гарэла лазня.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі, крадзеж сажалкавай рыбы, парушэнне правілаў лесакарыстання.

Узбуджана крымінальная справа па факце выяўлення на сельскагаспадарчым полі паблізу в. Казімірава тушы аленя высакароднага коштам 7350 руб.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС На мінулым тыдні мясцовы жыхар паведаміў, што невядомая асоба праз інтэрнэт с выкарыстаннем сацыяльнай сеткі выкрала з яго карт-рахунку 844 руб.; у другога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика