Наталья Крук — артистичная учительница из Докшицкого района. 21.by

Наталья Крук — артистичная учительница из Докшицкого района

23.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


img_8784
У жыцці кожнага чалавека ёсць свая школьная сцяжынка, якая выводзіць на дарогу вялікага жыцця. Адны збочваюць ў медыцыну, другія – у вытворчую сферу, хтосьці накіроўваецца ў выратавальную службу. Сцяжынка Наталлі Крук (на здымку) ледзь не вывела яе ў артысткі, але …пастаяўшы на раздарожжы, яна ўсё ж выбрала педагогіку.

– Няхай і няспраўдзілася мая дзіцячая мара, але і ў школе часам адчуваю сябе артысткай, – гаворыць настаўніца.
Кожны ўрок для Наталлі Мар’янаўны свайго роду выступленне перад самымі крытычнымі, але, разам з тым, удзячнымі гледачамі-вучнямі, якія чакаюць ад сваёй настаўніцы чагосьці цікавага. Яна заўсёды стараецца прыдумаць для сваіх дапытлівых дзетак што-небудзь новае і ўспамінае, як, здаецца, зусім нядаўна сама сядзела за партай Янчукоўскай базавай школы і з захапленнем слухала настаўнікаў. Яна тады нават не думала, што праз некалькі гадоў паступіць у педагагічны каледж і вернецца ў родную школу.
– Шчыра кажучы, не адразу ўсвядоміла тое, што гэта тая самая прафесія, з якой хочацца звязаць жыццё, – прызнаецца. – Калі праходзіла педагагічную практыку і задумвацца пра гэта не было калі. Проста старалася вучыцца, вось і ўсё. Але калі атрымала пяцёрку з прыпіскай “малайчына”, вельмі радавалася. Тады, пэўна, і з’явілася адчуванне, што быць настаўнікам – маё прызванне.
Вярнуўшыся ў родны Пастаўскі раён, выкладала беларускую і нямецкую мовы.
Не толькі ўрокі выклікалі захапленне ў маладой настаўніцы. З прыемнасцю ўспамінае яна і розныя цікавыя сустрэчы, вячоркі, якія ладзіліся ў школе. Яна заўсёды была актыўнай ўдзельніцай мерапрыемстваў. Часу было вольнага больш, усё паспявала. Пасля выйшла замуж і перайшла ў Гарадзішчанскую СШ.
З першых дзён работы на новым месцы Наталля Мар’янаўна зразумела, што знаходзіцца сярод аднадумцаў. Кожны з настаўнікаў быў актыўным, творча падыходзіў да сваёй справы — у гэтым калектыве працавалася лёгка і цікава. Настаўніца заўсёды старалася назапашваць вопыт і павышаць сваё прафесійнае майстэрства, таму зноў пайшла вучыцца. На гэты раз паступіла на завочнае аддзяленне гістарычнага факультэта ў Беларускі дзяржаўны педуніверсітэт імя М. Танка.
Зараз яна выкладае гісторыю і грамадазнаўства ў Парплішчанскай СШ, а таксама ўдзельнічае ў разнастайных праектах і конкурсах. Чатыры гады таму стала Настаўнікам года, а ў раённым конкурсе педагагічнага майстэрства “Лепшы класны кіраўнік – 2018” была адзначана ў намінацыі “Пошук і майстэрства”.
Наталля Мар’янаўна лічыць, што няма ўніверсальнага рэцэпта паспяховасці, але ўпэўнена, што сапраўдны педагог павінен быць шчырым з выхаванцамі.
– Трэба знайсці паразуменне з дзецьмі, так бы мовіць, злавіць адну хвалю з імі, – гаворыць яна. – І тады абавязкова ўсё атрымаецца.
Таццяна САКОВІЧ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жыцці кожнага чалавека ёсць свая школьная сцяжынка, якая выводзіць на дарогу вялікага жыцця. Адны збочваюць ў медыцыну, другія –
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика