У Жабінцы гарэў інтэрнат: жыхар пакоя, дзе пачаўся пажар, быў моцна п’яны
25.11.2018 13:40
—
Разное
|
Фота: МНС У Жабінцы гарэў інтэрнат. Як Тым не меней супрацоўнікам МНС давялося ратаваць асобных жыхароў з пакояў на другім і трэцім паверсе: з дапамогай спецыяльнай лесвіцы праз вокны вывелі мужчыну 1989 года нараджэння і яго малалетнюю дачку, а таксама яшчэ аднаго жыхара інтэрната 1963 года нараджэння. Яны не пацярпелі. 30 чалавек эвакуяваліся з будынка самастойна. У агульным калідоры на падлозе выратавальнікі знайшлі мужчыну, які здымаў пакой, дзе і пачаўся пажар. Ён атрымаў апёкі І-ІІ ступені 1% цела, атруціўся прадуктамі гарэння, а таксама ў яго выявілі алкагольную інтаксікацыю. Пацярпелы трапіў у лякарню. Агонь знішчыў маёмасць у пакоі, закурыў сцены і столь у калідоры. Прычына ўзгарання высвятляецца. Будынак цяпер патрабуе рамонту, на час якога жыхароў (гэта 62 чалавекі) перасялілі ў інтэрнат Жабінкаўскага цукровага завода. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Жабінцы гарэў інтэрнат. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, інфармацыя пра пажар паступіла на экстраную лінію 24 лістапада ў...
|
|