З даху пяціпавярховіка ў Гродне звалілася люлька з будаўніком. 21.by

З даху пяціпавярховіка ў Гродне звалілася люлька з будаўніком

28.11.2018 21:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: newgrodno.by

Трагічнае здарэнне адбылося 27 лістапада ў Гродне: падчас рамонтных работ на доме па вуліцы Курчатава загінуў чалавек. 

Як піша newgrodno.by, здарэнне адбылося ў 10.20. З вышыні пятага паверха звалілася будаўнічая люлька, якая пацягнула за сабой будаўніка, што быў на даху. 

Лекары, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць 43-гадовага мужчыны. 

Паводле папярэдніх звестак, як удакладняе "Гродзенская праўда", на доме праводзілася ўцяпленне фасада. Мужчына якраз прыбіраў з даху будаўнічае смецце, калі люлька паляцела ўніз і пацягнула яго за сабой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: newgrodno.by Трагічнае здарэнне адбылося 27 лістапада ў Гродне: падчас рамонтных работ на доме па вуліцы Курчатава загінуў чалавек.  Як піша newgrodno.by, здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика