Маразы ў Беларусі затрымаюцца на выходныя
30.11.2018 13:32
—
Разное
|
Фота: pixabay.com У суботу, 1 снежня, чакаецца воблачнае надвор'е, уначы з праясненнямі, паведамяе Уначы па паўднёвым усходзе, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны снег, месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны. Уначы прагназуецца 7-13 градусаў марозу, пры праясненнях да 14-16 ніжэй за нуль. Удзень будзе -3...-9. 2 снежня ўначы на большай частцы, а ўдзень месцамі (пераважна па ўсходзе краіны) пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Уначы слупок тэрмометра пакажа 6-11 са знакам "мінус", па захадзе пры праясненнях да 13 градусаў марозу. Удзень будзе 1-7 ніжэй за нуль, па захадзе — ад нуля да +1. Цяплець пачне ў панядзелак, 3 снежня. Уначы па захадзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, які зранку і ўдзень будзе пераходзіць у дождж. Месцамі прагназуецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У суботу, 1 снежня, чакаецца воблачнае надвор'е, уначы з праясненнямі, паведамяе Белгідрамет. Уначы па паўднёвым усходзе, зранку і ўдзень на большай... |
|