У Мінску з-за пажару з інтэрната медуніверсітэта эвакуявалі 250 чалавек (фота). 21.by

У Мінску з-за пажару з інтэрната медуніверсітэта эвакуявалі 250 чалавек (фота)

06.12.2018 21:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

У Мінску з-за пажару з інтэрната медуніверсітэта эвакуявалі 250 чалавек. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны 6 снежня. Узгаранне было на дзесятым паверсе 12-павярховага будынка па праспекце Дзяржынскага. Пасля таго, як спрацавала пажарная сігналізацыя, персанал інтэрната пачаў эвакуацыю жыхароў. Неўзабаве на дапамогу прыйшлі ратавальнікі.

Высветлілася, што пажар адбыўся ў адным з жылых пакояў на плошчы каля 20 квадратных метраў. Супрацоўнікі МНС выратавалі двух чалавек, якія апынуліся ў небяспечнай зоне. Іх жыццю нішто не пагражае. Яшчэ адзін чалавек з атручваннем прадуктамі гарэння звяртаўся да медыкаў. Узгаранне аператыўна ліквідавалі ратавальнікі. Яго прычына яшчэ высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У Мінску з-за пажару з інтэрната медуніверсітэта эвакуявалі 250 чалавек. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны 6 снежня....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика