Панажоўшчына ў Чамялах
10.12.2018
—
Разное
|
Гэтыя падзеі адбываліся ў нядзелю, 9 снежня, у Чамялах. У доме А., 67-гадовага мясцовага жыхара, днём і вечарам “тусаваліся” яго сябры і родзічы. Распівалі спіртныя напоі, гутарылі пра жыццё-быццё. Сярод прысутных быў і 31-гадовы пляменнік: ён прыйшоў да дзядзькі са сваёй 43-гадовай сяброўкай, асобай цыганскай народнасці, з якой ён пазнаёміўся на Пружаншчыне і з якой зараз прыехаў на радзіму.
Калі госці разышліся, то гаспадар раптам высветліў: дзесьці прапалі 170 рублёў. Яго падазрэнні адразу ляглі на сяброўку пляменніка. Маўляў, украсці магла толькі асоба цыганскай народнасці. А. накіраваўся ў дом да пляменніка.
У ходзе “разбіральніцтваў” раз’юшаны А. ударыў нажом сяброўку пляменніка, хаця яна клялася і бажылася: грошай не брала. Пасля ён рушыў дамоў, стаў яшчэ раз перабіраць свае рэчы і… знайшоў гэтыя 170 рублёў у кішэні штаноў. Ён раней іх пераклаў і забыўся, а параніў нажом зусім невінаватую жанчыну, якая зараз знаходзіцца на бальнічным ложку ва УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”.
Вырашаецца пытанне аб ўзбуджэнні крымінальнай справы.
Андрэй ПРАДЗІЛЬШЧЫКАЎ, старшы следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя падзеі адбываліся ў нядзелю, 9 снежня, у Чамялах. У доме А., 67-гадовага мясцовага жыхара, днём і вечарам “тусаваліся” яго сябры і... |
|