Лось на дарозе - чакай бяды. 21.by

Лось на дарозе - чакай бяды

10.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4317.jpg
Гэтае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося вечарам 6 снежня на “алімпійцы” каля в. Няхачава. 44-гадовая жыхарка Баранавіцкага раёна рухалася на “Аўдзі”, раптам на дарогу выскачылі два ласі. Жанчына не паспела спыніцца, збіла гэтых жывёл, адна з якіх нават трапіла ў салон легкавіка.

У выніку ДТЗ жанчына атрымала вельмі цяжкія траўмы. Ласі загінулі. З моманту ДТЗ пацярпелая знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”. Як паведамляе кіраўніцтва ЦРБ, праведзена медыцынская аперацыя на галаве, жанчына знаходзіцца ў непрытомным стане, стан яе – цяжкі.

Да 50 сутыкненняў аўтамабіляў з дзікімі жывёламі фіксуецца ў нашым раёне штогод. Сутыкненні менавіта з ласямі нясуць найбольшую пагрозу, бо “падрэзаны” ўдарам лось звычайна ляціць у лабавое шкло, пагроза жыццю вадзіцеля і пасажыраў велізарная. Не кожны выпадак заканчваецца трагедыяй, але здараецца і непапраўнае.
Аляксандр ГОРБАЧ.      
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Гэтае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося вечарам 6 снежня на “алімпійцы” каля в. Няхачава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика